Грамадства77

Памянялі кіраўніка сталічнай вобласьці

Мікалай Дамашкевіч адпраўлены ў адстаўку. Яго зьмяніў ягоны першы намесьнік Леанід Крупец.

Мікалай Дамашкевіч адпраўлены ў адстаўку.

Сёньня Аляксандар Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Менскага аблвыканкаму.

Мікалая Дамашкевіча на гэтай пасадзе замяніў Леанід Крупец, які апошнім часам працаваў галоўным інспэктарам па Віцебскай вобласьці.

Праўда, прабыў ён на гэтай пасадзе самую крышку, ад 1 сакавіка. Да таго ён быў першым намесьнікам Дамашкевіча, і добра ведае гаспадарку цэнтральнае вобласьці.

Папярэдні інспэктар па Віцебшчыне, Зянон Ломаць, цяпер узначальвае Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Чуткі пра адстаўку Дамашкевіча хадзілі даўно. Сам Дамашкевіч меў рэпутацыю «крэпкага гаспадарніка». Нягледзячы на шматлікія грашкі, Лукашэнка захоўваў яго ва ўладзе. Знаёмыя яны былі з часоў Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня.

* * *

Леанід Крупец нарадзiўся ў 1956 годзе ў в. Макашы Нясвiжскага раёна.

Сваю працоўную дзейнасць пачаў у 1975 годзе брыгадзiрам паляводчай брыгады калгаса iмя Дзяржынскага Нясвiжскага раёна. У 1975—1977 гадах служыў у Савецкай Армii.

У 1983 годзе скончыў Унiверсiтэт Дружбы народаў iмя П. Лумумбы ў Маскве. У 1983—1984 гадах працаваў малодшым навуковым супрацоўнiкам Беларускага навукова-даследчага iнстытута аховы раслiн, у 1984—1985 — аграномам-тэхнолагам на Гарадзейскiм цукровым камбiнаце.

У 1985—1986 гадах быў iнструктарам Нясвiжскага райкама КПБ, у 1986—1990 — загадчыкам арганiзацыйнага аддзела Нясвiжскага райкама КПБ. З 1990 па 1993 год працаваў намеснiкам старшынi Нясвiжскага раённага Савета дэпутатаў.

У 1993—1998 гадах быў першым намеснiкам старшынi райвыканкама, начальнiкам упраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Нясвiжскага райвыканкама. А ў 1998 годзе быў назначаны старшынёй Нясвiжскага раённага выканаўчага камiтэта. З 2002 да 2007 года займаў пасаду першага намеснiка старшынi Мiнскага аблвыканкама.

У 2007 годзе быў назначаны памочнiкам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — галоўным iнспектарам па Вiцебскай вобласцi.

Крупец Леанiд Фёдаравiч узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугi».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА36

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запэўніў кіраўніцтва Катара, што Ізраіль больш біць па іх тэрыторыі не будзе

У Добрушы школьны прыбіральшчык вырабіў сметніцу з парасонам і сабачкам ФОТАФАКТ1

У Гомелі беларусам прапануюць за 500 рублёў паляжаць у труне5

У цэнтры Гомеля расіяне паставяць помнік князю Паскевічу4

Польскі фермер расказаў, як набыў трактар Belarus, а цяпер пакутуе1

Міністр унутраных спраў Польшчы: Закрыццё мяжы будзе часовым, але адменяць яго не аўтаматычна10

У Польшчы затрымалі беларускага шпіёна і высылаюць аднаго з дыпламатаў2

Беларуская чыгунка прадае вагоны, якімі раней абслугоўваліся маршруты ў Еўропу1

Да чаго прывядзе поўнае закрыццё мяжы з Польшчай19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА36

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць