Меркаванні55

Навіну ўводзіць, старыны ня рушыць

Актывісткі ініцыятыўнай групы па вяртаньні царквы Сьвятога Язэпа і манастыра бэрнардынаў Івона Мацукевіч і Ганна Сіўчык сустрэліся са старшынём Менгарвыканкаму Міхаілам Паўлавым. Яны спрабавалі даведацца пра лёс сьвятыні, якую ўлады маюць перабудаваць пад гасьцініцу і забаўляльны комплекс.

Актывісткі ініцыятыўнай групы па вяртаньні царквы Сьвятога Язэпа і манастыра бэрнардынаў Івона Мацукевіч і Ганна Сіўчык сустрэліся са старшынём Менгарвыканкаму Міхаілам Паўлавым. Яны спрабавалі даведацца пра лёс сьвятыні, якую ўлады маюць перабудаваць пад гасьцініцу і забаўляльны комплекс. Камэнтар рэдакцыі

Паводле словаў Івоны Мацукевіч, кіраўнік сталіцы пацьвердзіў ранейшыя пляны адносна былых кляштарных камяніцаў.

Што датычыць храму, Паўлаў адказаў, што яго перададуць у камунальную ўласнасьць і прыстасуюць пад «аб’ект культурна-бытавога прызначэньня». Разам з гэтым, Паўлаў запэўніў, што будынак ня будзе «зьняслаўлены».

Падчас гутаркі Паўлаў спаслаўся на экспэртызу будынкаў, праведзеную Міністэрствам культуры, якая «ня выявіла ў іх нічога сьвятога».

«Калі мы папрасілі яшчэ раз падумаць, мэр сказаў, што «Мы так вырашылі, мы — ўлада, нам трэба карміць людзей», — кажа Івона Мацукевіч.

Тым часам у абарону царквы й манастыра сабралі каля 20 тысяч подпісаў. Толькі праз каталіцкую парафію Сьвятога Язэпа прайшло 10126 подпісаў, адрасаваных Адміністрацыі прэзыдэнта.

Абарона спадчыны стала гарачай тэмай за апошні год. Прычым ізноў, як перад падзеньнем СССР, незалежнае грамадзтва б’ецца тут зь дзяржавай. Горадня, Віцебск... Моладзь, інтэлігенцыя, дысыдэнты адстойваюць варыянты захаваньня старыны, «як было». Улады і капіталісты хочуць перабудоўваць і зносіць. Як мэр Паўлаў і каталіцкія актывісткі, прадстаўнікі ўладаў і грамадзкасьці глядзяць на праблему ў розных оптыках. «Нам трэба карміць людзей» і «не за адным хлебам жыве чалавек».

Беларусь перабывае ў пэрыядзе абсалютнага матэрыялізму, калі спажывецтва («рост дабрабыту насельніцтва») ператварылася ў дзяржаўную ідэю, калі грошы, прыбытак ставяцца па?над усім. А што ж іншыя каштоўнасьці, якія ня зьмераеш рублём, аб’ёмам рухавіка, квадратным мэтрам, але якія фармуюць чалавека — аснову тае ж эканомікі?

Тэма гэтага нумару «НН» — лёс архітэктурнай спадчыны.

* * *

На мінулым тыдні Пуцін зноў напужаў. За атрыманьне Кіевам у 90-я газу па льготных цэнах, расейскі газ для ўкраінцаў у будучыні будзе прадавацца па цэнах, даражэйшых за рынкавыя на 12—17%. Адкрыты шантаж. Тое самае заўтра пагражае й Беларусі. Эўропа думае, як быць. Між тым беларускія дзяржаўныя СМІ робяць выгляд, што нічога не адбываецца, як не заўважаюць яны і дыскусій вакол Сьвятога Язэпа, і барацьбы моладзі за старую Горадню, і продаж «Белтрансгазу». У выніку заканамерна расьце давер да недзяржаўнай прэсы.

Каментары5

Цяпер чытаюць

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда17

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі8

«Мянты забралі сабе яго пашпарт, сала і трусы»: беларусы дзеляцца ў сацсетках фота з вызваленымі палітвязнямі4

Амерыканскія сенатары рапрацавалі праект закона ад прызнанні Расіі і Беларусі дзяржавамі — спонсарамі тэрарызму7

Палітвязень расказаў, што цяпер з Фядутам і Паротнікавым у калоніі2

Перанакіраваць паток грузавікоў з закрытай польскай мяжы будзе складана. Вось у чым праблема5

ЗША прапанавалі краінам G7 пачаць канфіскацыю замарожаных рэзерваў Расіі4

Даведкі вызваленых палітвязняў сведчаць, што іх спіс складаўся не ў апошні момант1

«Такое ўражанне, што Віктара Бабарыку таксама рыхтуюць да вызвалення»8

Вячаслаў Лазараў, які выйшаў з магілёўскай калоніі, трохі расказаў пра Паднябеннага, які загінуў «ад удушша»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда17

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць