Архіў

З пошты

№ 17 (174), 24 — 30 красавіка 2000 г.


 З пошты

 

Дачуўся, што ў «НН»...

Дачуўся я, што ў «Нашай Ніве» за 3 красавіка ў рэцэнзіі сп. Алеся Краўцэвіча «Масток да гісторыі Краю» на кнігу Міхася Скоблы «Дзярэчынскі дыярыюш» была прыгаданая і мая сьціплая асоба. А менавіта — пішуць, што я меў гонар прысутнічаць мінулым летам на адкрыцьці мэмарыяльнай дошкі Яўстаху Каэтану Сапегу ў слаўным мястэчку Дзярэчыне.

Я з радасьцю наведаўся б у сваё родавае гняздо, тым больш дзеля ўшанаваньня памяці майго бацькі — удзельніка паўстаньня 1830—1831 гадоў. Але ёсьць адна далікатная акалічнасьць, якая змушае мяне нікуды ня езьдзіць. Рэч у тым, што яшчэ ў 1829 годзе я памёр і з тае пары бязвылазна знаходжуся ў фамільнай пахавальні ў Бярозе Картускай. А ў Дзярэчыне, наколькі мне вядома, пабываў мой праўнук Яўстах Севярын Сапега, васьмідзесяцітрохгадовы князь, які цяпер жыве ў Найробі (Кенія).

Мушу прызнацца, што яшчэ пры жыцьці пра мяне прыдумвалі розныя небыліцы. Хадзілі чуткі, што я пісаў пакаяльныя лісты расейскай імпэратрыцы Кацярыне, што адбіў у Напалеона Жазэфіну Вэльмар, што ледзь не задыхнуўся ў кратэры Вэзувія... А цяпер вось уваскрос. І ўваскрасіў мяне не які-небудзь маг-чараўнік, а доктар гістарычных навук Гарадзенскага ўнівэрсытэту...

Меў рацыю мой сябра Тадзік Касьцюшкаў, калі зьехаў паміраць у Швэйцарыю. А тут нават па сьмерці спакою не даюць.

Генэрал літоўскай артылерыі князь Францішак Сапега

 

Пра вёскі беларускія праўда

У № 15 «Нашае Нівы» як водгук на маю рэцэнзію «Магілёўская старасьвеччына» прагучала перасьцярога ўдумлівага чытача зь Менску, быццам знакамітую вёску на Магілёўшчыне Салтанаўку (а там у 1812 годзе вяліся баі паміж расейцамі і напалеонаўскім войскам) трэ было б называць Солтанаўкай, бо валодалі ёй калісь паны Солтаны, адсюль і назва. Што ж, лёгіка ў такіх развагах ёсьць. Толькі гісторыя часта не зважае на лёгіку, ці, дакладней, мы не заўсёды бачым лёгіку ў ёй. Ці валодалі тыя Солтаны Салтанаўкай, дакладна невядома (прынамсі мясцоваму краязнаўцу М.Шымукенусу такія зьвесткі ня трапіліся). Затое добра вядома, што знакамітаму маршалку дворскаму ХV ст. Солтану Аляксандравічу належала іншая вёска, якая такая стала звацца ад сваіх паноў. У канцы ХV ст. гэтая вёска звалася... Нясьвіж.

У тыя часы населеныя пункты мелі своеасаблівую структуру: расьсеяныя на вялізных абшарах, сёлы абдымалі, бывала, дзясяткі кілямэтраў уздоўж рэк. Старажытны Нясьвіж абдымаў раскіданыя на некалькі кілямэтраў двары ў вярхоўях Ушы і Выні. Правабярэжны (на Ўшы) Нясьвіж чакала бліскучая будучыня радзівілаўскай сталіцы. А Нясьвіж паноў Солтанаў стаў звычайнай вёскай, сьпярша пад назвай Салтанаўская Гаць, Салтанава Гаць, а цяпер Салтанаўшчына. А гэта сьведчыць, між іншым, пра тое, што самі Солтаны раней зваліся Салтаны. Інакш і быць не магло. Арабскае слова «султан» празь цюрскія мовы непазьбежна ператварылася ва ўсходнеславянскага «султана», «салтана», а зусім ня «солтана». Калі паны Салтаны (дарэчы, было некалькі родаў з такім прозьвішчам) апалячыліся разам зь іншай беларускай шляхтай, то ператварыліся ў Солтанаў, згодна з нормамі польскае мовы. Такі ж шлях прайшло прозьвішча роду Арда (Орда). Такая гісторыя.

Валеры Пазьнякоў


Каментары

Цяпер чытаюць

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка5

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Усе навіны →
Усе навіны

Магіла акадэміка Карскага ў Пецярбургу ўся зарасла баршчэўнікам ФОТАФАКТ15

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонду PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам8

Як паехаць у экзатычнае падарожжа і не захварэць?

У гульнях за зборную Кітая дэбютавала 18-гадовая баскетбалістка з фенаменальным ростам8

Стала вядома, колькі атрымаюць беларускія артысты за выступленне на начным канцэрце ў Брэсцкай крэпасці4

Лукашэнка зрабіў чатырох палкоўнікаў генераламі4

Беларус ідзе пешшу на футбол з Варшавы ў Чарнагорыю

Ізраіль атакаваў іранскі цяжкаводны рэактар у Араку. Што гэта за аб'ект?1

Пасол Славакіі салідарызаваўся з Лукашэнкам і выступіў супраць падтрымкі Украіны13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка5

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць