Архіў

Сяржук Аржанцаў. Сынонімы праўды

№ 20 (177), 15 — 22 траўня 2000 г.


 

водгукі

Сынонімы праўды

У «НН» № 18 за гэты год была зьмешчана падборка дакумэнтальных матар’ялаў пад назвай: «Будні савецкіх герояў. Гісторыя Данукалава». Пакрысе Янус савецкай партызанкі паказвае свой другі твар. Толькі такім чынам можна ўрэшце наблізіцца да сапраўднага разуменьня таго супярэчлівага часу. Тэма вайны засталася ці не апошняй, якую працягваюць пільнаваць наглядчыкі грамадзкае сьвядомасьці. Тутака і дасюль кантралююць факты, іх асэнсаваньне й тлумачэньне, іх адпаведнасьць канцэпцыям, распрацаваным яшчэ ў эпоху культу. Варта нагадаць, што ў тыя часы менавіта пра партызанскі рух надрукаваў кнігу кіраўнік дзяржбясьпекі БССР Л.Цанава.

У зьвязку з гэтым хацеў бы зьвярнуць увагу чытачоў «НН» на наступнае. У 1991 годзе былі апублікаваныя дзёньнікавыя запісы Аляксея Кандратовіча, паплечніка А.Твардоўскага і ягонага намесьніка ў расейскім часопісе «Новый мир» (Кондротович А.И. Новомирский дневник (1967—1970). — Москва: Сов. писатель, 1991.— 528 с.). Ён памёр у 1984 годзе. Таму тым больш каштоўныя для нас сьведчаньні гэтага чалавека, які скрупулёзна фіксаваў думкі, падзеі, учынкі з мэтай зьберагчы іх для будучыні. Дарэчы, А.Кандратовіч усьведамляў, што ён робіць: «Мой дневник я расцениваю только как документ. Не оправдательный: оправдываться не в чем. Обвинительный» (с.487).

Вось запісы за 13—14.1.1969 г. (с. 350—353). «Приехал Быков... Начал печататься в «Н.м.», — и стали так его критиковать, что дома, в Гродно, хулиганы стёкла выбивают». А.Кандратовіч запісвае, як рэагуе А.Твардоўскі на аповесьць В.Быкава «Круглянскі мост», якую пісьменьнік прывёз у рэдакцыю. Гэтыя словы паказваюць, што і трыццаць гадоў таму па-за рамкамі прапагандысцкіх штампаў і афіцыйных поглядаў на вайну існавалі меркаваньні, што супадалі з сучаснымі. «Вы написали немного, но за всем этим чувствуется реальная партизанская жизнь. Ведь гибель мальчика через Бритвина говорит о многом. Никто же до сих пор не сказал и еще долго не скажут, что партизаны далеко не всегда были в ладах с населением, могли из-за одного полицая сжечь всю деревню. И жгли. И лишали крова и хлеба. Ко мне заходил недавно один человек, без уха, без носа, без руки. Он был мальчиком, когда партизаны погнали его (и не одного) на минное поле, чтобы проверить, можно ли по нему пройти... Вот ведь даже какие дела свершались...»

І на заканчэньне яшчэ адна вынятка зь дзёньніка. Запіс ад 28 лістапада 1967 г. (с. 134) пра размову з Галанавым, партапаратчыкам, які адказваў у ЦК КПСС за зьмест «Нового мира». «Был у Галанова... Встретив у Быкова да и других слово «правда», он поморщился: «Ну, нельзя ли заменить это слово каким-нибудь синонимом?» Вось і зараз шукаюць сынонімы для словаў «праўда», «Беларусь», «патрыятызм»...

Сяржук Аржанцаў, Клімавічы


Каментары

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада40

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар4

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно4

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак7

Прарасійскую блогерку Таццяну Манцян, якая часта з'яўляецца ў роліках беларускай прапаганды, у Расіі абвясцілі «экстрэмісткай»4

Літва праінфармавала прадстаўніка беларускай амбасады пра закрыццё мяжы «да далейшага паведамлення»2

«Лукойл» збіраецца прадаць свае замежныя актывы пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый2

Што знаходзіцца ўнутры новай сакрэтнай базы «Альфы» ў мінскай Баравой?20

Кіраўнік літоўскага дэпартаменту бяспекі: Мінск імкнецца дэстабілізаваць сітуацыю шарамі, але канчатковая мэта незразумелая8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада40

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць