Архіў

Сабачыя гісторыі

№ 26 (183), 26 чэрвеня — 4 ліпеня 2000 г.


 

Сабачыя гісторыі

 

Ад гражданоў

Прыйшоў адзін сабака ў школу вучыцца. Заходзіць, а там — Граждан-вахцёр. Кажа: «У скуры нельга!»

Прыйшоў адзін сабака ў заапарк на малпу паглядзець. А там у клетцы Граждан грызе мяса і сьпявае «Інтэрнацыянал».

Адзін Граждан чытаў Маякоўскага. А сабака не чытаў. І, між іншым, меў рацыю.

Дзьве сучкі не дзяжурылі ў клясе. Прыйшоў Граждан і выклікаў сабаку ў школу.

Адзін сабака быў гомасэксуалістам і насіў жоўтую спадніцу. Аднойчы да яго прыйшоў Граждан і запытаў: «Почём опиум для народа?»

Ідуць два сабакі — адзін чырвоны, а другі налева. Колькі Граждану гадоў?

Адзін сабака быў сіратой і застрэліўся, таму што знайшоў свайго бацьку — Граждана.

Адзін сабака пазнаёміўся зь бел-чырвона-белым буслом, а Граждан — з чырвона-зялёнай жабай.

Адзін сабака з голаду еў кнігі Пушкіна. У Граждана быў кепскі густ, і ён еў Маякоўскага.

Адзін сабака вырабляў кансэрвы «Конь у асабістым паліто». Граждан еў іх і пляваўся.

Адзін сабака вывучыў ангельскую мову, а настаўнікам быў заікаты Граждан.

Адзін сабака ажаніўся з Марыяй, а яна зьбегла ад яго з Гражданом.

Максім Іванцоў, Зьміцер Жаваранкаў, Менск

 

***

Калі сабака быў галодны, зь яго пашчы цякла сьліна. Ён мачаў у яе хлеб і еў, марачы пра лімоны.

Калі сабака быў сыты, ён нечым нагадваў Граждана. А галодны Граждан — сабаку.

Граждан і сабака пачалі працэс раззбраеньня. У Граждана забралі стрэльбу, а сабаку выбілі зубы.

На ўваходзе ў парк раней пісалі: «Уваход сабакам і салдатам забаронены!» Калі сабака аб гэтым даведаўся, тыдзень хадзіў задаволены.

Сабачае вясельле заўсёды больш рацыянальнае за вясельле Гражданоў, бо там кожны робіць, што патрэбна.

Маладога сабаку можна адрозьніць ад старога. Гражданы ж ня маюць узросту.

У Менску сабакі выводзяць Гражданоў гуляць у спэцыяльна адведзеных для гэтага месцах. А на пэрыфэрыі Гражданы ходзяць, дзе хочуць.

Сабака надумаўся збудаваць хату. Наняў Граждана. А той на яго хату павесіў ланцуг. Ды яшчэ ўзяў за тое грошы.

У Нясьвіжы на адзін сабачы помнік прыпадае некалькі Гражданам. Мо яны часьцей мруць?

Калі сабака бяжыць у поле па зёлкі, значыць, яму дрэнна. А калі Граждан — пачалася бітва за ўраджай.

Сабака ня сее і ня жне. А Граждан — сее, але ня жне. Парадокс?

Калі сабаку надзелі шапку, ён стаў дрэнна чуць, калі акуляры — дрэнна бачыць. Але гэта не перашкодзіла яму быць сабакам.

Сабака марыў пра свабоду, седзячы на ланцугу. Ланцуг зьвінеў, таму ціша была музыкай свабоды.

Як трапіць у гісторыю? Стаць сабакам.

Сабака не любіў дзяцей, бо лічыў, што вялікія Гражданы нашмат разумнейшыя.

Сабака пасьвіў кароў, бо іх заўсёды нехта павінен пасьвіць.

Сабачае жыцьцё ня здолее прыўкрасіць Грамадзкая ініцыятыва.

Каб сабака ўмеў пісаць, ён быў бы пісьменьнікам, бо добра ведаў Гражданоў.

Калі сабаку пераехала машына, ён, доўга лежачы, разважаў пра сэнс жыцьця. Ледзь ня здох.

Граждан — гэта адзін з этапаў разьвіцьця сабакі.

Аднойчы сабака пакрыўдзіўся на жыцьцё. Яно ж такое сабачае!

Калі сабака страціць прытомнасьць, ён усшалее.

Сабачы брэх заўсёды суб’ектыўны, бо аб’ектыўным можа быць толькі Граждан.

Пра сабаку да году шмат чаго вядома. Але не друкуюць — няма дурных!

Вангор Вушацкі, Маладэчна


Каментары

Цяпер чытаюць

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай13

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў23

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць