Архіў

БТ вачыма беларуса

№ 30 (187), 24 — 31 ліпеня 2000 г.


 

БТ вачыма беларуса

Вуліца Макаёнка вядзе ў Бухарэст

 

Як і меркавала «НН», Рыгора Кісяля адправілі нарэшце ў Эўропу — амбасадарам у Румынію. Ён і сам даўно прасіўся; дамова была, што, як падрыхтуе некалькі новых праграмаў, дык, можа, і адпусьцяць. Але сам, кажуць, спадзяваўся на выезд у Прагу — хоць і Бухарэст лепшы за няўдзячны Менск. Кандыдытаў на Кісялёву пасаду цяпер два — Ягор Рыбакоў, біл-гейц магілёўскага тэлебачаньня, і Аляксандар Саламаха. Першы вядомы тым, што на працы ажыцьцяўляў прынцып: «Не падабаецца — выкінем на вуліцу ды з вуліцы набярэм новых». Саламаха — былы галоўны рэдактар газэты «Знамя юности», пры якім наклад паменшаў з 800 тыс. да 80 тыс.

Зразумела, што абедзьве кандыдатуры на кіраўніка БТ дзіўныя, але ў тым і рэч, што сапраўдны кіраўнік БТ у нас зусім іншы. У Рыбакова ці Саламахі галоўным будзе толькі своечасова ўставаць на «Зважай!» І слухаць, што ім загадае афіцыйны куратар усіх дзяржаўных СМІ ды неафіцыйны кіраўнік БТ палкоўнік Замяталін.

Арцём Лук’яновіч

 

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль унёс у чорны спіс сотні крыптакашалькоў, меркавана, звязаных з іранскімі спецслужбамі. Заблакаваныя $1,5 мільёна2

Саша Філіпенка: Статкевіч — глыба, але ў Беларусі ўжо дастаткова Мандэлаў на квадратны метр53

У Беларусь з Грэцыі прыбыла прадстаўнічая кітайская дэлегацыя12

Амерыканскую спявачку, якая падтрымлівае ЛГБТ, у апошні момант знялі з расійскага конкурса «Інтэрбачанне»2

Прэзідэнт Чэхіі: Расійскія самалёты, якія парушаюць паветраную прастору краін НАТА, трэба збіваць5

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў12

Беларуска расказала, як пасля закрыцця мяжы дабіралася ў Польшчу праз Калінінград5

«Міколу Статкевіча шкада як чалавека, але не як быкаўскага героя»23

«Праляцела шмат розных думак». Рыбак расказаў, як да яго ў эфір уварваўся лось

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць