Архіў

Мент-перамент. (Акцыя “Пераменаў!” у Менску: весялосьць цераз страх і сто затрыманых)

№ 46 (203), 13 — 20 лістапада 2000 г.


 

Мент-перамент

Акцыя “Пераменаў!” у Менску:
весялосьць цераз страх і сто затрыманых

Але вынікам акцыі стала маральная перамога бел-чырвона-белых

Гарадзкія ўлады не дазволілі арганізатарам зьбіраць моладзь ля Акадэміі Навук, прапанаваўшы забыты богам Кіеўскі сквэр. Нягледзячы на закрыцьцё мэтро “Акадэмія Навук”, пад 18-ю на праспэкт ля Акадэміі пачала падцягвацца моладзь. Лідэр “Маладога Фронту” Павал Севярынец паведаміў, што акцыя “Пераменаў!” была зладжаная ў больш чым дзесяці гарадах краіны. Правялі пікеты, вывешвалі сьцягі на вышынных будынках, раскідвалі ўлёткі, правілі расейскія надпісы на шыльдах на беларускія.

А ў Менску тысячы студэнтаў і школьнікаў выйшлі на вуліцы, каб запатрабаваць пераменаў. Пасьля зануднага выцьця па-беларуску (у тым ліку і жаночым голасам) пра тое, што “зьбірацца ў Акадэміі Навук забаронена”, для пастрашкі правезьлі дзясятак аўтобусаў з амонаўцамі: былі чамусьці машыны з БАТУ і мотавэлязаводу.

Моладзь рушыла ў бок плошчы Якуба Коласа гэтак шпарка, што сталейшыя ўдзельнікі і журналісты не пасьпявалі за калёнай, якая вылілася на праспэкт. Імкліваму шэсьцю акампанавалі выбухі пэтардаў і салют. Было весела. Першая атака амонаўцаў з праспэкту захлынулася ў імклівым руху — ахвяру, высокага хлопца, што ішоў паперадзе калёны зь бел-чырвона-белым сьцягам, здолелі адбіць.

Карцінны ланцуг амонаўцаў са шчытамі сустрэў дэманстрантаў перад ЦУМам. У “заплямленых” свая музыка – псыхадэлічнае гудзеньне сырэны і барабанны грукат у шчыты. Моладзь рушыла назад, каб пратачыцца да цэнтру праз двары, вуліцы Броўкі і Платонава. Але там ужо падчэквалі засады амону. Іншыя амонаўцы атакавалі з праспэкту.

У аўтобусы і “ўазікі” цягнулі ўсіх без разбору, сіх-тых білі. Затрыманых у аўтобусах ды “ўазіках” павезьлі ў Цэнтральны, Маскоўскі (25 чалавек), Першамайскі, Партызанскі ды Савецкі (30 чалавек, 10 дзяўчат і 20 хлопцаў) РУУСы. Агульная колькасьць затрыманых сягае ста чалавек (вядомыя нам імёны можна знайсьці на старонцы 2).

Сотня затрыманых – такі адказ Лукашэнкі на патрабаваньне “Пераменаў”. 100 затрыманых – і ніхто не зьдзіўляецца, не баіцца. Баялася толькі гандлярка з кветкавай крамкі ў пераходзе ля БДПА. На пытаньне пакупніка, чаму яна зачыняе шапік, жанчына адказала: “Бачыце, колькі тут мянтоў і студэнтаў бегае? Гэта ж найстрашнейшыя людзі!”.

Уразілі дзьве дзяўчынкі, якія пасьля разгону доўга хадзілі па праспэкце і крычэлі: “Жыве Беларусь!” назло міліцыянтам. Вусатыя дзядзькі з дручкамі доўга бегалі за адчайнымі. Але дзе ж ім за маладымі пасьпець? За імі назірала старэнькая і трэсла кулаком: “Дзіцячыя сьлёзы Вам яшчэ крывёю адліюцца”.

А.Прос.


Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі16

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

Аляксандр Кныровіч выйшаў з Каардынацыйнай рады29

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю6

Апазіцыя Літвы вінаваціць улады ў няздольнасці супрацьстаяць пагрозам з Беларусі. Прэм’ер Літвы склікае Камісію нацыянальнай бяспекі12

Літва аднавіла працу аэрапорта і адкрыла памежныя пераходы з Беларуссю3

На спатканне ў музеі Петруся Броўкі такая чарга, што запісацца можна толькі на сакавік 2027 года3

Байкерскія боты вяртаюцца ў моду. Як іх насіць?2

Перамоўшчык Пуціна абвінаваціў ва ўдары па дзіцячым садку ў Харкаве ўкраінскую СПА8

Літва закрывае мяжу з Беларуссю на дзве з паловай гадзіны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі16

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць