Здарэнні11

Пэнсіянэра аштрафавалі на 620 тысяч за выратаваньне дзіка

Зараз вырашаецца далейшы лёс Боркі: аддадуць яго ў заапарк ці стануць нацкоўваць на яго сабак для набыцьця паляўнічай вывучкі.

На гаспадарчым падворку жыхара вёскі Вялікія Аўцюкі Аркадзія Бялоцкага дзік Борка жыве каля года. Знясіленага і падраненага, яго выратаваў і выхадзіў пенсіянер з вёскі Хобнае Рыгор Шаўлоўскі.

Потым сталы чалавек пайшоў з жыцця, і яго дзеці перадалі лясную жывёлу свайму знаёмаму ў Вялікія Аўцюкі. Там Борка і гадаваўся, харчаваўся «Педзігрыпалам».

Але на пачатку траўня да Аркадзія Бялоцкага завіталі супрацоўнікі Гомельскай абласной інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету і аштрафавалі яго на 620 тысяч рублёў.

За «забіранне жывёлы з дзікай прыроды і ўтрыманне ў няволі без адпаведнага дазволу».

Намеснік кіраўніка інспекцыі Уладзімір Вусачоў кажа, што прыехалі яны ў Вялікія Аўцюкі па «сігнале» грамадзян, занепакоеных здароўем жывёлы.

«Уладзімір Вусачоў: «Паступіла інфармацыя ад паляўнічых, жыхароў Калінкавічаў, што таварыш Бялоцкі цкуе сабак сваіх і сваіх сяброў на дзіка. З гэтай мэтай ён яго і ўтрымлівае».

Таму, кажа, усе гаворкі пра харчаванне дзіка «Педзігрыпалам», хлусня. Ставіць чыноўнік прыродаахоўнай інспекцыі пад сумнеў і тое, якім чынам дзік патрапіў да Аркадзя Бялоцкага.

«Наколькі я ведаю па размовах з паляўнічымі, дабразычліўцамі і г.д., гэты дзік быў упаляваны з дапамогай сабак. Яны яго затрымалі. Потым яго скруцілі, ён яшчэ маленькі быў, і прывезлі на падворак».

Гэта ж, кажа Уладзімір Вусачоў, з’яўляецца парушэннем правілаў вядзення палявання і паляўнічай гаспадаркі. Згодна з чым яго і аштрафавалі на 20 базавых велічынь. Праўда, чыноўнік так і не патлумачыў, чаму ў складзеным на Аркадзя Бялоцкага пратаколе адсутнічае пункт «здзек над жывёлай».

Сігнал пра яго і вымусіў інспектараў прыехаць з Гомеля ў Вялікі Аўцюкі. Але адказ быў знойдзены ў кіраўніка абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Кузьменкі, які таксама прыязджаў «да дзіка ў госці».

Андрэй Кузьменка: «На момант праверкі дзік быў «чысты»: вушы не парваныя, сабак ён не баяўся. Увогуле, слядоў нацкоўвання сабак не было».

Кіраўнік абласнога камітэта быў уражаны, якім дагледжаным выглядае дзік. Нават бачыў вялікую колькасць пакункаў з «педзігрыпалам», які акрамя дзіка есці больш няма каму. Таму, улічваючы тое, як цяжка выгадаваць «ручнога» дзіка, Андрэй Кузьменка лічыць, што жывёлу лепш пакінуць у Аркадзя Бялоцкага , чым адпраўляць яго ў заапарк, як гэта прапаноўвае зрабіць Уладзімір Вусачоў .

Так Андрэй Кузьменка і напісаў у Мінпрыроды, куды Аркадзь Бялоцкі звернуўся па дазвол на ўтрыманне дзіка. А такі дазвол, пры наяўнасці адпаведнай заяўкі, робіцца бясплатна на працягу месяца.

Андрэй Кузьменка: «Гомельскі абласны камітэт не супраць утрымання ў няволі дзіка. Пры ўмове ўзгаднення з Калінкавіцкім лясгасам».

Выплачваць штраф Бялоцкі адмовіўся, але прыродаахоўнікі накіравалі пазоў яму на працу, і бухгалтэрыя вымушана будзе вылічваць грошы з заробку. Праз тыдзень пасля пачатку інцыдэнта да Аркадзя Бялоцкага прыехалі нейкія людзі.

Прадставіліся супрацоўнікамі абласнога Савета таварыства паляўнічых і рыбаловаў і хацелі забраць дзіка, каб натрэніроўваць на ім сабак. Нават прапаноўвалі заплаціць 100 тысяч. Не аддаў.

Хто гэта быў насамрэч, Еўрарадыё высветліць не ўдалося. Кінолаг таварыства Віктар Леснікоў катэгарычна заяўвіў, што ад іх ніхто ў Вялікія Аўцюкі не ездзіў.

Што чакае дзіка, пакуль не вядома. Аркадзь Бялоцкі не верыць у добрыя намеры прыродаахоўнікаў і кажа, што лепш прагоніць Борку ў лес.

Зьміцер Панямонаў, Эўрарадыё

Каментары1

Цяпер чытаюць

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму4

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Згарэла адна з культавых «сініх цэркваў» Берасцейшчыны6

Святлана і Сяргей Ціханоўскія возьмуць удзел у акцыі ў падтрымку Украіны ў Вільні8

На выездзе з Мінска ДТЗ, фура перакрыла некалькі палос. Рух ускладнены

У барацьбу з дармаедамі ўключыліся ваенкаматы. Прычым выклікаюць нават тых, хто працуе3

Лукашэнка пра забарону на ўезд у Эстонію: Ніколі не быў там7

Засталося два тыдні, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

У Беларусь прыйшоў лясны кот — такога не бачылі амаль 100 гадоў3

У Беларусь афіцыйна прыйшоў новы кітайскі аўтамабільны брэнд. Што за ён6

Эстонія пажыццёва забараніла ўезд у краіну Лукашэнку і яшчэ 272 асобам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму4

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць