Архіў

Адам Глёбус. Нашы сучасьнікі

НАША НІВА № 5 (214), 29 студзеня 2001 г.


 Адам Глёбус

Нашы сучасьнікі

 

1980. Драчоў і назва кнігі

Сьніцца мне кніга з вокладкай бяз назвы. Кожны чытач сам можа прыдумаць і напісаць назву. Я гартаю старонкі й пішу: “Сакрэты японскай кулінарыі”. Прачынаюся й згадваю, як графік Пятро Драчоў прыносіць да Караткевіча бракаваную кнігу Анарэ дэ Бальзака “Шчыгрынавая скура”. На вокладцы ёсьць усё, акрамя прозьвішча аўтара. Караткевіч прыдумвае напісаць Анарэ дэ Лойка. Драчоў піша, і кніжку пасылаюць прафэсару Алегу Лойку. Даволі весела. Але я б напісаў інакш: “Фэдэрыка Гарсія Лойка”. Толькі ў мінулае ня вернешся, як ня ўбачыш сну, які сьніў. Бо другі раз у сьне я не падпісваў бы вокладкі кнігі з кулінарнымі рэцэптамі.

 

1980. Караткевіч і чорны перац

“Валодзя, кавы хочаш?” — пытаецца Ўладзімер Караткевіч, стоячы пасярод лесьвічнай пляцоўкі. Каву я люблю. І праз хвіліну сяджу ва ўтульнай, абвешанай дэкаратыўнымі талеркамі, кухні. Караткевіч, не шкадуючы, засыпае кавы ў турку. Бярэ дзьве гарошыны чорнага перцу. Рэжа іх напалам і кідае ў напой. Каву зь перцам па-караткевіцку я гатую сабе ўжо гадоў дваццаць і добрым словам згадваю кухара Ўладзімера Караткевіча.

 

1986. Сазыкіна й кайф

Шклатворца Вольга Сазыкіна пытае, ці не ўжываю я наркотыкаў дзеля ўзбуджэньня творчага настрою. Не. Ніколі не карыстаўся стымулятарамі, а ты? Яна кажа, што любіць лёгкі кайф, безь яго ёй сумна займацца жывапісам і графікаю. Адмаўляць такі шлях у мастацтве я не зьбіраюся, але ён ня мой дакладна. І заняткі сэксам не дадаюць мне паэтычнага натхненьня, як Дранько-Майсюку. І алькаголь, і наркотыкі, і сэкс адымаюць у мяне творчы настрой, бо да выпіўкі й каханьня я стаўлюся як да мастацкага акту.

 

1988. Кузьміч і дзірачка

Ювэлір Віктар Кузьміч, які потым зробіць новы варыянт крыжа Эўфрасіньні Полацкай, прывозіць свае працы ў рэдакцыю часопісу “Крыніца”. Ён раскладае на сталах шэра-блакітны геамэтрычны мінімалізм з мэталу. І што зьдзіўляе: Кузьміч бачыць на рукаве свайго швэдра маленечкую, чужому воку незаўважную дзірачку і кажа: “Кепскі я мужык, калі жонка не зацыравала дзіркі на адзежы”.

 

2000. Сідарэвіч і буквар

З крытыкам Анатолем Сідарэвічам загаворваем пра буквары. Няма ў беларусаў добрага буквара. Анатоль расказвае, як ягоны пляменьнік чытаў у буквары: “У бары сьпявае зязюля”. Сучасныя гарадзкія дзеці добра ведаюць бар, і шмат хто зь іх ня бачыў таго букварнага бору.

 

2000. Ядзя й венік

Позна ўвечары дачка Ядзя пераказвае менскую легенду пра таксоўшчыка на веніку…

Дзяўчына ноччу выходзіць з дому. Да яе на памяле падскоквае мужчына й прапануе падвезьці. Дзяўчына адмаўляецца. На яе настаўляецца нож. Даводзіцца скакаць на веніку да тралейбуснага прыпынку й плаціць 80 рублёў. У кашальку толькі 100. Таксоўшчык дае рэшту. На прыпынку стаіць пажылы мужчына й сьмяецца. Што вы сьмеяцёся? А я сам 10 хвілінаў таму на гэтым таксі прыехаў.

Тата, ты мне ня верыш? Веру, Ядзя, веру… Я гэтую гісторыю чуў 30 гадоў таму, і з таго часу веру ў яе сапраўднасьць.

 

2000. Данілікі й кніга

Зьміцер Данілік пакрысе распрадае бібліятэку свайго нябожчыка-дзеда. Міхась Скобла мне падказвае, што ў кнігазборы былога палкоўніка КДБ ёсьць і мая кніга “Груд”, якую ў 1984 г. забараніла выдаваць цэнзура. Той асобнік бяз вокладкі, акуратна прашыты ўручную, белымі ніткамі, я выкупляю. Побач з маімі вершамі нечая рука панапісвала алоўкам: “Містыка!? Богашукальніцтва. Рэлігійнасьць. Ідэйна няправільна. Невядома, на што намякае. Апалітычнасьць…”

Захоўваўся мой “Груд” не на беларускай паліцы, а разам з кніжкамі Салжаніцына. На кожную кніжку палкоўніка ёсьць каталёжная картка. Шкада, што картку я не здагадаўся прыдбаць.


Каментары

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства13

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга аўто на мяжы з Польшчай яшчэ вырасла13

Джакузі з іржавай вадой за 800 рублёў: беларуска расказала пра сапсаваныя выхадныя ў санаторыі21

У сталіцы на месцы былых прамысловых прадпрыемстваў пабудуюць жыллё2

МЗС Расіі пракаментаваў магчымасць размяшчэння войскоўцаў краін НАТА ва Украіне6

«У фондзе цяпер € 1,2 млн». У АПК адказалі на крытыку наконт браку грошай для палітвязняў5

У праваслаўным храме Ніжняга Ноўгарада здымалі гей-порна. У ім маглі ўдзельнічаць семінарысты11

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ў 2020‑м не адбылося расколу эліт у Беларусі28

Макрон: Мы павінны дапамагчы Украіне з дапамогай наземных войскаў2

Украіна прапанавала ЗША здзелку па пастаўках зброі на $100 мільярдаў і адмовілася ад тэрытарыяльных саступак Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства13

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць