Архіў

КАЛЯНДАР

№ 09 (218), 26 лютага — 5 сакавіка 2001 г.


 КАЛЯНДАР


 

Босае войска

23 лютага — дзень стварэньня Беларускай Краёвай Абароны

Справаздача Койданаўскага батальёну № 17 Беларускай Краёвай Абароны на 10.6.1944

Усяго па спіску лічыцца

Афіцэраў – 23,

Падафіцэраў – 41,

Стральцоў – 387,

Усяго – 451.

З гэтага ліку ў самавольнай адлучцы – 29 чалавек. На ўзбраеньне батальёну паступіла 100 італьянскіх вінтовак і 50 рускіх. Стан зброі задавальняючы, але няма аружэйных прыладаў і змазкі для аружжа.

Прадукты харчаваньня атрымоўваем праз Койданаўскі паліцэйскі пост. Сьнеданьне і абед рыхтуюцца на кухні, на вечар атрымліваецца гарачае кофе і сухі паёк. Усе жаўнеры размешчаны па кашарам, сродкі абароны кашараў заканчваюцца.

Абмундыравана ўсяго 7 афіцэраў і падафіцэраў, якія прыехалі зь Менску з курсаў. 50% стральцоў зусім босыя. Ёсьць такія, якія зусім ня маюць вопраткі. Асабліва бежанцы.

Хворых за гэты час па батальёну налічваецца:

— афіцэраў – 1,

— падафіцэраў – 1,

— стральцоў – 26

— Разам 28 чалавек.

Эпідэмічна хворых 1 чалавек (тыфус).

Ранены партызанамі стралец Сяўрук зволен з батальёну згодна заключэньня вайсковага доктара.

За гэты час матар’ял вайсковай падрыхтоўкі пройдзен згодна дасланай вамі праграмы ня поўнасьцю, таму што людзі былі занятыя на працах абарончага характару.

Важнейшым ухіленьнем ад дысцыпліны з’яўляецца самавольная адлучка, за што накладалася пакараньне.

Прапагандовая праца праводзілася згодна дасланай Вамі праграмы. Ротныя прапагандысты праводзяць чытку газэт і брашур. Пакой для афіцэрскага казіно знойдзен, але акрамя сталоў і лавак нічым не абсталяваны.

Варожая прапаганда выявілася ў тым, што ў час высадкі англа-амэрыканцаў на Захадзе Эўропы сярод стральцоў былі распушчаныя чуткі, што палова Францыі занята англа-амэрыканцамі. Асьветны афцэр зрабіў даклад аб інвазіі, выкрыўшы гэтыя чуткі як варожую прапаганду. Ротныя асьветныя падафіцэры таксама правялі гутаркі на тэму аб інвазіі.

Адмоўна дзейнічае на настрой стральцоў тое, што многія зусім босыя, а некаторая частка насельніцтва адносіцца к гэтаму з насьмешкай.

Зь нямецкіх улад найбольшую падтрымку батальёну аказвае Койданаўскі жандармскі пост.

Камандзір батальёну №17 Бараноўскі

Начальнік штабу Шаблоўскі

 

НАРБ Ф.382, спр.4, арк.113.

Падрыхтаваў Алег Гардзіенка


“Наша Ніва” 90 гадоў таму

В.Пасадцы, Віл. Губ. Вялейскага пав. Разам з шчырым віншаваньнем рэдакцыі з Новым годам сьвятой і справядлівай працы, я хачу сказаць колькі слоў, што можа сказаць і кожын, хто ўважна ўглядаўся, як прымаецца на вёсцы родная наша беларуская газэта. Божа мой! Як блізкі кожнаму беларусу творы беларускіх пісьменьнікаў і паэтаў, якія друкуюцца ў ядзінай нашай газэце! Якія моцныя воклікі вырываюцца з грудзей людзкіх!

Я ўжо пісаў (№32, 1910), як у нашай вёсцы Пасадцы (Крайскай воласьці) сяляне слухалі, калі я ім чытаў “Н.Н.” Я чытаў ім яшчэ многа разоў і ўбачыў, што, пішучы тады, я не абмануўся. Слухаючы вершы нашых паэтаў, яны то чуць ня плакалі, то рагаталі, як шалёныя! Бяда толькі, што мала граматных, а калі хто і вучыўся, то даўно забыўся, бо тое, што сілай у чужой мове ўбіта ў галаву, скора вылятае, і іншаму пот ліецца, пакуль нагрэмзае сваё імя.

Здарылася сёлета, што даў я майму таварышу ў мястэчка Вязынь (Вялейск. пав.) некалькі нумараў газэты “Н.Н.” Праз колькі тыдняў ізноў мы ўбачыліся, ажно ён просіць яшчэ газэты. Аказалася, што ён іх даў аднаму граматнаму штырніку, каторы ганяе платы на Нёмане ў Коўну і Вільню. Гэты чалавек, сабраўшы сваю хэўру штырнікаў – каля 30 чалавек, уночы на беразе Нёмана, ля вогнішча чытаў ім “Н.Н.” – “Шмат гарэлкі, — казаў ён, — выпілі б яны за гэтую пару, але знайшлося лякарства!..”

Дык цяперака сьмела магу казаць, што для народу шчырае слова ў яго роднай, зразумелай мове ёсьць найлепшае лякарства ад усялякіх цямнот: ад п’янства, ад веры ў забабоны і знахараў і т.д. Роднае слова родзіць любоў к сьвету, культурнаму, разумнаму жыцьцю. Праўда, цярністы шлях тых, што тораць дарогу; але, змагаючыся з ворагамі ўсяго народу беларускага за нацыянальную справу, яны ідуць далей і далей, а мы, углядаючыся на гэтае змаганьне з далёкіх, глухіх куткоў, кажам: “Ня вечна цёмныя тулягі будуць скрываць перад намі сонца! Ня вечна крыўдзе панаваць над праўдай! Працуйце, браты, зь верай, што мы Вам спагадаем і, чым сіл, паможам дзеля лепшай долі ўсіх нас!”

Зьмітрок Бядуля

13 Студня 1911 г., №2

 

Выйшла з друку і прадаецца ў канторы “Нашай Нівы” Кароткая гісторыя Беларусі з 40 рысункамі. Напісаў Власт. Цана 60 кап.

10 Лютага 1911 г., №6


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі11

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я знаходзіўся на рэжыме, які называецца «жэстачайшым». Ціханоўскі праз слёзы расказаў пра ўмовы ўтрымання палітвязняў9

«Напішы, што ты не супраць, каб цябе адправілі за мяжу». Ціханоўскі распавёў, як да яго прыязджаў Пратасевіч9

Памёр Радзім Гарэцкі4

«Кажу — прыеду і нікому там рукі не падам». Ціханоўскі расказаў, як рэагаваў на хлусню наконт жонкі і апазіцыі7

Ціханоўскі распавёў, колькі важыць і як яго адкормлівалі11

«Личинки в навозной куче не знают, что они в дерьме». Ціханоўскі прачытаў свой турэмны верш6

«Вызваленне Беларусі не можа пачацца, пакуль не рухне пуцінскі рэжым» — Ціханоўскі20

«Мы павінны змагацца супраць лукашызму». Першая прамова Сяргея Ціханоўскага на волі10

Навошта Трампу Лукашэнка?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі11

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць