Архіў

Водгук

№ 39 (248), 24 верасьня 2001 г.


 Водгук

Кланаваныя сіроты

Прачытаў у №33 “НН” пра кланаваньне людзей — даўно я так не зьдзіўляўся. Няўжо нехта сур’ёзна лічыць, што клон чалавека будзе абсалютнай копіяй гэтага чалавека, якая будзе рабіць тое самае, што і папярэднік? Кланаваць Касьцюшку, бо “ягоная справа ня скончаная”? Гэта было б, вядома, добра, бо мы б тады кланавалі Калюмба, ён бы адкрыў яшчэ адну Амэрыку, мы б там пасяліліся воддаль Лукашэнкі з Расеяй ды стваралі б там такую Беларусь, якую хочам…

 

Як можна лічыць кланаваньне замахам на індывідуaльнасьць? Чалавек і ягоны клон будуць розьніцца, як браты-блізьняты, у якіх таксама гены аднолькавыя. Але ж ніхто ня кажа, што нараджаць блізьнятаў – “злачынства супраць чалавецтва”.

Самае дрэннае ў кланаваньні тое, што кланаваныя людзі будуць сіротамі. Таму, пакуль сям’я будзе лепш выхоўваць дзяцей, чым дзіцячы дом, кланаваньне шырока не распаўсюдзіцца. Людзі і безь яго пасьпяхова размнажаюцца. Вырошчваць органы для трансплянтацыі напэўна будуць, але не кланаваньнем цэлага чалавека. Каб уставіць новае вока замест выбітага, ніхто ня будзе ствараць кланаванага чалавека – дастаткова вырасьціць адно толькі вока.

І яшчэ мяне ўражвае Аляксандар Патупа: “Нас ад шымпанзэ розьніць 1,5% храмасомнага складу; а калі зьмяніць яшчэ 1,5%, мы атрымаем супэрсапіенс, або гіпэрмэнтальнасьць”! На гены якой істоты прапануе шаноўны Патупа зьмяніць гэтыя 1,5%? Каб зрабіць звышчалавека, трэба гэтыя 1,5% стварыць, а навука дагэтуль не стварыла ніводнага больш-менш прыстойнага гена, а толькі шукала ў прыродзе гатовыя, а розьніца тут такая ж, як паміж глядзець на “Джаконду” і самому намаляваць яе.

Сяржук Карбоўскі, Менск


Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў33

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Неабыякавыя апаненты Ціханоўскай збіраюцца на чарговы сход25

Забіваў пацыентаў, каб менш працаваць уначы. Гісторыя медбрата ў Германіі1

Пасол: Украіна вядзе пазітыўныя перамовы з ЗША аб набыцці ракет «Тамагаўк»6

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў33

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць