Архіў

Дзякуй, мікалаеўцы

***

У асабістых справах я зазірнуў у Стоўпцы. На чыгуначным вакзале я ўбачыў на сьцяне ў залі чаканьня вялікую карціну: мастак стварыў вобраз песьняра беларускага слова Якуба Коласа і ягонай сядзібы.

Убачыўшы карціну, я згадаў суровыя марозныя дні зімы пачатку 1942 г., расчуліўся, і з вачэй паліліся сьлёзы. І было ад чаго. Тады я вяртаўся зь вёскі Прывольле, што ў Прапойскім раёне Магілёўшчыны, на Скідзельшчыну да бацькоўскай хаты. Былі вельмі моцныя маразы. Па дарозе я апынуўся ў Мікалаеўшчыне - на радзіме Якуба Коласа. У адной зь невялічкіх сялянскіх хатак папрасіўся пераначаваць. І, нягледзячы на тое, што за прытулак староньніх фашысты пагражалі расстрэлам, жыхары мяне прытулілі, накармілі, абагрэлі і пакінулі начаваць, рызыкуючы сваім жыцьцём. Гасьціннасьць і душэўнасьць мікалаеўцаў расчулілі мяне. На разьвітаньне мне паказалі сядзібу паэта, а на дарогу далі ў торбачку прадуктаў. З удзячнасьцю я пакідаў вёску Мікалаеўшчыну. І цяпер успамінаю добрым словам землякоў паэта, якія ў цяжкія хвіліны ваеннага ліхалецьця, рызыкуючы сваім жыцьцём, дапамаглі мне, падзяліліся апошнім куском хлеба.

І толькі дзякуючы душэўнасьці і дабрыні нашых людзей я змог без дакумэнтаў па акупаванай тэрыторыі дабрацца на Скідзельшчыну, да бацькоўскай хаты. А ў 1944 г., будучы салдатам, набліжаў дзень Перамогі.

Дзякуй Вам, мікалаеўцы, за ўсё тое добрае, што вы зрабілі для мяне ў вельмі цяжкія і такія небясьпечныя дні. Як хацелася б, каб дабрыня людзей таго часу вярнулася да цяперашняга пакаленьня, як добра было б усім нам жыць.

Ільля Барысаў, Скідзель

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць