Архіў

Прыватныя абвесткі. 22 лістапада

***

***

прэзэнтацыя

22 лістапада ў Нацыянальным гістарычным музэі (вул.Маркса, 12) у межах выставы “Гістарычны партрэт Вялікага Княства Літоўскага ХVІ—ХVІІІ ст.” адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Валянціна Дубатоўкі “Архіпэляг Сапегаў” — першага айчыннага дасьледаваньня сапегаўскіх фундацый у Беларусі. Пачатак а 18-й. Уваход вольны

вітаньні

Андрусю Аляхновіч і Вадзіме Болбас, прывітаньне. Дзякуй за здымкі. За мной Крапіўна. Генадзь

Шаноўную Аленачку Кірэеву віншуем з Днём народзінаў. Суполка ТБМ “Крывіцкая Пагоня”

Аленачка Кірэева! Твая асоба ўвабрала ў сябе самае лепшае ў ТБМ. “Крывіцкая Пагоня”

Аленачка! Ты ўжо вялікая — 9496 дзён. З народзінамі. Павал Хадзінскі

Андрусіку, мілы мужанёчку! Віншую цябе зь юбілеем і жадаю ВЯЛІКАГА зьдзяйсьненьня мараў! Разам мы — сіла! Аленка Клікунова

ідэі

Паша Мажэйка й Мікола Маркевіч — трымайцеся! “Пагоні” не разьбіць, не спыніць, не стрымаць! Браты з МФ

Цікава, ці ведаюць сёньняшнія камуністы працяг знакамітага выказваньня Маркса аб рэлігіі? Mikita z Imperyji Babroы

Дарагая Кацярынка! Не сумуй, што вакацыі скончыліся, усё будзе добра! Спадарычна Ганна

Верыць у Бога і любіць Беларусь — вось нацыянальная ідэя. Ісус цябе любіць! Брат

Нацыянальная Ідэя — “Беларуская форма — хрысьціянскі зьмест”. Ісус Хрыстос збавіць Беларусь! Той, хто верыць

Грантасмокі ўжо ўцягнуліся ў сцэнар рэжыму “мясцовыя псэўдавыбары” і атрымалі ад яго аплядысмэнты. Людзі, колькі можна падтрымліваць прайдзісьветаў і запрадаўцаў Радзімы?

Тэмы па анг. мове абітурыентам. Капэрта са зв/а. А/с 223, 220030, Менск-30

Студэнтка прыме ў падарунак кампутар. Т.: 211-00-00, аб.124486, Тацяна

У наступным годзе я ўжо ня буду чытаць “Народную Волю”, “Прессбол”, “Нашу Ніву”, “Новы час”. Шкада, але ня спраўдзілі маіх надзей, шэльмы. Беларус

Абсалютная большасьць людзей у РБ наагул не чытае газэт! Не хапае грошай, каб выпісаць (дый тыя друкуюць лухту — для сябе ды пра сябе?)

Здаецца, у нашай краіне трэба самому выдаваць газэту — таксама як і вершы свае друкаваць уласнаручна? Іншага выйсьця няма?

кантакты

Мянчук (41/170/53) з в/а, бяз шк/зв. Пазнаёмлюся з жанчынай, ня схільнай да паўнаты, бяз шк/зв, шчырай, хатняй. Магчымае стварэньне сям’і. А/с 6, 220012, Менск

Беларускае слова ў поўны голас! Штонядзелю ля помніка Янку Купалу а 13-й. Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскае Партыі — БНФ

кнігі, музыкa

“Беларускі кнігазбор”: 21-я кніга сэрыі — Ігнат Дамейка, “Мае падарожжы”. Набывайце

Кніга Паўла Севярынца “Пакаленьне Маладога Фронту” ў Інтэрнэце — MFRONT.ORG! Гісторыя моладзі, народжанай у 1970—85 г. МФ

Можна набыць кнігі да 1940 г.в. са збору Гістарычнага таварыства Ляхавічаў: “Жалейка” і да таго падобныя. Т.: (233) 22-5-63

праца

Шукаем няню/хатнюю гаспадыню на 4 гадзіны працы ў дзень 5 дзён на тыдзень. Гуляць зь дзіцем і дапамагаць у гаспадарцы. Т.: 231-55-71

Швачка шукае працу ў хаце (досьвед працы з трыкатажам, тэкстылем і інш.). Т.: (216) 46-3-06 (Дзяржынск)

Набор тэкстаў, рэдактура, карэктура, пераклады. Бел., анг., рас. мовы. Якасна. Т.: 211-68-81, Алена (17.00—21.00)

Зробім на замову беларускія паясы і шмат іншых харошых рэчаў. Пэйдж.: 207-00-00, аб.19217. Т.: 252-86-28

Беларускія візытоўкі — поштай! Замовы па т.: (8-01642) 37-7-76. E-mail: [email protected]

Конкурсны набор у прэсавую службу “Маладога фронту”. Зьвяртацца: Варвашэні, 8, шточацьвер, 18.00. Аляксей Шэін

Каментары

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць