Архіў

Разанаўскія пункціры

Алесь Разанаў

“Гановэрскія пункціры” — назва новай кнігі Алеся Разанава, прэзэнтацыя якой адбылася 12 сьнежня ў бібліятэцы Інстытуту Гётэ. На яе сабралася вузкае кола людзей, асабіста запрошаных паэтам.

Алесь Разанаў
Кніга выйшла ў Нямеччыне адразу дзьвюма мовамі — па-беларуску і па-нямецку. Перастварыў беларускую паэзію для немцаў Оскар Анцул, які таксама прысутнічаў на прэзэнтацыі кнігі.

Паводле словаў перакладчыка, не апошнюю ролю ў выбары аўтара для перакладу адыграў той факт, што Алесю Разанаву (як і Васілю Быкаву) няма як працаваць і тварыць на Радзіме.

Сам аўтар зазначыў, што ў новай кнізе ён стараўся ня выявіць сябе, а даць праявіцца новай для сябе мясьціне — Гановэру. “Тут больш пазаасабовага, чым у ранейшых кнігах. Там было больш асабовага — і бліжэй да заходняй мініятуры. А тут атрымалася бліжэй да ўсходніх формаў”, — адзначыў А.Разанаў.

Тым часам творчая стыпэндыя, выдзеленая А.Разанаву нямецкім бокам, канчаецца, і ў хуткім часе паэт стане бываць на Радзіме не наездамі, а перабярэцца на сталае жыхарства.

А.Ш.

Каментары

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай18

БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў3

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі

У Казані невядомыя атакавалі канваіраў і вызвалілі зняволенага1

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі19

Спіс мерапрыемстваў за мяжой да Ночы расстраляных паэтаў1

Лукашэнка расказаў, які абутак носіць8

Польская пракуратура шукае беларуса, якога абвінавачваюць у забойстве полькі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць