Архіў

Дзе варта быць

28 ЛЮТАГА

Да 10-годзьдзя пасольства ў Менску

Японскае кіно для беларусаў адкрылі традыцыйныя штогадовыя фэсты японскага кінамастацтва. Нетаропкасьцю аповеду японскія фільмы падобныя да беларускіх. Сёлетні кінафэст мае назоў «Хрызантэмы апошніх дзён». Ён прымеркаваны да 10-годзьдзя адкрыцьця пасольства Японіі ў Беларусі.

Хто набудзе газэту ў чацьвер, пасьпее ў менскім кінатэатры «Перамога» паглядзець чацьвертую стужку Такешы Кітана «Санаціна». Гэта гангстэрская сага. Бос бандытаў накіроўвае свайго чалавека на Акінаву. Той трапляе ў самы вір гангстэрскіх «разборак». У нетаропкай манеры «назіральніка збоку», з доляю арыгінальнага гумару Кітана вядзе гаворку на тэму сьмерці. У 1993 г. фільм дэманстраваўся ў Канах у разьдзеле палемічных кінастужак.

У пятніцу — «Краіна мёртвых» Сюньіці Нагасакі, псыхалягічны трылер у найлепшых традыцыях жанру. Хінака вяртаецца ў вёску, дзе прайшло яе маленства. А там — трагедыя: памерла сяброўка. Хінака знаёміцца з былым каханкам сяброўкі, між імі паступова нараджаецца пачуцьцё. Усё б добра, але нябожчыца імкнецца вырвацца з краіны мёртвых, каб пабачыць каханага.

Абодва фільмы пачынаюцца а 19-й. А ў суботу а 13-й — дзіцячы мультфільм «Астра-бой» рэжысэра Асамы Тэдзукі — гісторыя прыгодаў хлопчыка-робата з надзвычайнымі здольнасьцямі.

Пасьля кінафэст пераедзе ў Магілёў. 5 сакавіка там пакажуць крымінальную трагікамэдыю Сінобу Ягуці «Адрэналінавая гонка». Машына простага клерка ўрэзалася ў «ягуар» Кураівы — аднаго з босаў мафіі. Якудза цягне небараку ў бар — абмеркаваць магчымасьці «кампэнсацыі стратаў». Бар узрываецца, а клерк, ачомаўшыся сярод руінаў, знаходзіць 200 мільёнаў бандыцкіх енаў. Але выжыў і Кураіва, які пачынае паляваньне на беднага клерка. 6 сакавіка можна будзе паглядзець лірычную мэлядраму рэжысэра Наоты Такэнакі «Нікчэмны чалавек» пра жыцьцё японскіх аўтсайдэраў, 7-га — «Санаціну», 8-га — «Краіну мёртвых», а скончыцца фэст 9 сакавіка «Астра-боем».

Уладзімер Пучынскі

Канцэрт «Клясык-авангарду»

6 сакавіка ў касьцёле Сьв.Роха (пр.Скарыны, 44а) адбудзецца выступ ансамблю салістаў «Клясык-авангард» пад кіраўніцтвам Уладзімера Байдава. У праграме: Ян Дзісмас Зяленка — Канцэрт Соль мажор; Люіджы Бакерыні — Сэкстэт Мі бэмоль мажор (першае выкананьне); Муцыё Клемэнці — Нанэт Мі бэмоль мажор (першае выкананьне); Маск Брух — Сэптэт Мі бэмоль мажор (першае выкананьне); Ігар Стравінскі — Сэптэт для клярнэта, фагота, валторны, скрыпкі, альта, віялянчэлі і фартэпіяна (першае выкананьне). Пачатак у 19.00. Квіткі прадаюцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы10

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

«Няма доказаў» і «адпрацоўка блакады Калінінграда». Што пішуць афіцыйныя СМІ пра зонды і закрыццё мяжы10

«Шары запускаюць і з аўтамабільных прычэпаў». Былы кантрабандыст тлумачыць, чаму цыгарэты ў Літву ўсё часцей перакідаюць на метэазондах9

Расійскі спявак Акмаль трапіў у скандал у Казахстане12

МЗС Беларусі ўручыў Літве ноту ў сувязі з закрыццём мяжы6

Генадзь Фядыніч з матэрыялаў следства даведаўся, што за ім сачылі 17 гадоў і для гэтага нават ставілі жучкі праз адтуліну з паверха вышэй

Грамадзяне з літоўскім ВНЖ могуць праехаць праз «Каменны Лог» толькі ў бок Літвы16

Рыжанкоў пра закрыццё Літвой мяжы: Гэта правакацыі для апраўдання антыбеларускіх, антырасійскіх падыходаў14

Памежны пераход у Беняконях закрыты цалкам13

«Вялікія рызыкі тупа страціць тавар». Спыталі кантрабандыста і памежніка, навошта Беларусь закідвае Літву і Польшчу зондамі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы10

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць