Архіў

Дэмакратыя ад Караганава

Ільвіная доля энэргіі палітыкаў-дэмакратаў скіраваная на змаганьне з даўно ўжо бяскрыўдным злом — савецкай настальгіяй, камуністычнай меншасьцю. А рэальная небясьпека зыходзіць зусім ад іншых колаў.

Цяпер ідэю аб’яднаньня Беларусі й Расеі прасоўваюць не пад скіслым соўсам аднаўленьня Савецкага Саюзу, а дзеля «дэмакратызацыі, лібэралізацыі, дапамогі вашай краіне стаць дзеяздольным грамадзтвам і дзяржавай» (Сяргей Караганаў, старшыня Рады па замежнай і абароннай палітыцы Расеі). Усё гэта ўпісана ў шырэйшую тэорыю «новага погляду на сувэрэнітэт». Вось коратка яе сутнасьць (паводле артыкулу С.Караганава ў «Известиях»). «Большасьць дзяржаваў, што ўтварыліся ў выніку нацыянальна-вызвольнай барацьбы ў 40—90-я гады, аказаліся няздольныя наладжваць нармальнае жыцьцё на займаных тэрыторыях. Вельмі шмат з гэтых дзяржаваў і рэжымаў недзеяздольныя і будуць развальвацца, мяняцца ўжо ў агляднай пэрспэктыве». Аўтар адносіць да такіх краінаў і значную частку былога СССР. «Безнадзейна крызысны стан вялікае колькасьці дзяржаваў ставіць пад пытаньне традыцыйнае стаўленьне да сувэрэнітэту. Як быць з рэжымамі, што масава парушаюць элемэнтарныя правы чалавека, ствараюць пагрозу для ўсяго сьвету?» Лёзунг аб праве нацый на самавызначэньне адкідаецца аўтарам, бо вядзе ў большасьці выпадкаў да стварэньня тых-такі «недзеяздольных рэжымаў». Аўтар выводзіць гэтую нэаімпэрыялістычную тэорыю з уласнага аналізу дзеяньняў ЗША і робіць выснову, што расейская палітыка супрацьстаяньня дзеяньням ЗША ў Іраку была памылковай. Трэ было падтрымаць, а ўзамен за гэта выгандляваць сабе саступкі ў дачыненьні да зоны расейскага ўплыву: «Калі расейская кіруючая кляса ня хоча штурхаць краіну ў бок афрыканізацыі, г.зн. па сутнасьці да нацыянальнага самазьнішчэньня, — выбар адназначны. Неабходна ўвесь час пацьвярджаць самім сабе, з кім мы хочам быць — з дужымі й пасьпяховымі або з кульгавымі і адсталымі». Дарэчы, той самы выбар стаіць перад Беларусяй. А хто зь беларускай пэрспэктывы кульгавы і адсталы, добра напісаў Андрэй Ляховіч на старонцы 4.

У адрозьненьне ад Зюганава, Караганаў гаворыць мовай, добра зразумелай на Захадзе. Спэцыялісты МВФ (старонка 3) настроеныя на адну танальнасьць зь ім, а не зь беларускімі рэтраінтэгратарамі.

Што можа проціставіць тэорыі Караганава беларуская палітычная і культурная эліта, для якой, як для недзеяздольнай, у раскладках Караганава месца няма? Толькі настойлівае і цярплівае растлумачэньне, што Расея зацікаўленая не ў правядзеньні дэмакратычных выбараў і падзеле ўладаў у Беларусі (калі б хацелі, даўно б на іх настаялі) і не ў замене Лукашэнкі на дэмакрата і лібэрала (якія, вядома, «ёсьць», але якіх чамусьці «нельга назваць»), а на экспансіі капіталу і заканадаўства бязь зьмены палітычнага клімату ў Беларусі. Што дарога да дэмакратыі нідзе не бывала кароткай і што ня будзе ўстойлівай дэмакратыі, пакуль канчаткова не сфармуецца нацыя. Што кароткая дарога Беларусі да «дэмакратыі» ўрэшце скончылася б трагедыяй для цэлага рэгіёну.

Барыс Тумар

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м63

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

На гольф-полі пад Мінскам адкрылі бясплатную лыжную трасу2

У Беларусі летась рэкордна знізілася колькасць забойстваў6

У Століне студэнтка вылепіла са снегу вялікага цмока ФОТАФАКТ8

Стала вядома, калі выйдзе першы сезон новага серыяла «Гары Потэр»3

У Валожынскім ешыбоце правялі старажытны абрад падпісання ктубы18

Стартап з беларускімі каранямі заключыў здзелку з Microsoft на 750 мільёнаў даляраў2

Арына Сабаленка прайграла фінал Australian Open13

Работнікі МНС пад Мінскам выратавалі 28‑гадовага хлопца, які замярзаў у полі1

Сіноптыкі палохаюць халадэчай да 33 градусаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м63

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць