Архіў

Сцэнар для дэмакратычнага ўраду

Так, чатырма словамі, можна ахарактарызаваць кнігу «Беларусь: сцэнары рэформаў». У складаньні яе бралі ўдзел беларускія палітолягі ды эканамісты, а таксама замежныя экспэрты. Куратары праекту — дырэктар Беларускага калегіюму Алесь Анціпенка і рэдактар часопісу «Arche» Валер Булгакаў. Сцэнаром можа скарыстацца любы ўрад, незалежна ад яго палітычнай плятформы. Зыходная пазыцыя аўтараў «сцэнару» — неабходнасьць інтэграцыі Беларусі ў Эўропу. Прапанаваныя рэформы павінны прывесьці Беларусь да адпаведнасьці мінімальным патрабаваньням Эўразьвязу да краінаў-кандыдатак. Рэформы тычацца ўсіх сфэраў. Напрыклад, ідэал палітычнага ладу краіны для складальнікаў кнігі — парлямэнцка-прэзыдэнцкая рэспубліка, у якой прэм’ер і Саўмін адказныя толькі перад парлямэнтам. Апошні з «палаты» мусіць ператварыцца ў «Сойм».

Прадугледжваецца таксама ўвядзеньне мясцовага самакіраваньня, рэформа выбарчага заканадаўства, зьмены ў судовай сыстэме (міравыя судзьдзі замест народных засядацеляў), скасаваньне сьледчых падразьдзяленьняў МУС, КДБ, пракуpатуры, дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў. Прапануецца ўвесьці прыватную адвакатуру. КДБ мае быць пераназваны ў службу нацыянальнай бясьпекі, міліцыя — у паліцыю...

Рэформы ў эканоміцы — прыватызацыя, забесьпячэньне свабоды прадпрымальніцкай дзейнасьці, пераход да свабодных цэнаў, разьвіцьцё малога і сярэдняга бізнэсу, падатковая рэформа, рэструктурызацыя прамысловасьці (гіганты цяжкай прамысловасьці стануць маёмасьцю буйных замежных кампаній). У сацыяльнай сфэры — пераход да сыстэмы сацыяльнага страхаваньня праз разьвіцьцё пэнсійных фондаў і страхавой мэдыцыны. Больніцы, напрыклад, прапануецца акцыянаваць і перадаць у валоданьне працоўным калектывам. Паліклінікі таксама будуць пераведзеныя на платную аснову. Пры гэтым мае быць уведзеная сыстэма сямейна-спэцыялізаванай мэддапамогі — людзі самі змогуць выбіраць сабе доктара.

Валер Булгакаў зазначыў, што сцэнары распрацаваныя на доўгатэрміновую пэрспэктыву. Алесь Анціпенка папярэдзіў: калі рэформы праводзіць запозьнена, за іх давядзецца заплаціць нашмат больш. Але ўсё ж «спазьніцца з рэформамі немагчыма».

Кніга стала таксама спробай падагульніць дзяржаватворчую і рэфармісцкую думку, якая разьвівалася з пачатку 90-х. Тут прааналізаваныя праграмы палітычных партыяў і перадвыбарчыя праграмы кандыдатаў у прэзыдэнты. Праца над стварэньнем тому йшла цягам году. У ёй бралі ўдзел палітолягі Ўладзімер Мацкевіч і Віталь Сіліцкі, былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Міхаіл Пастухоў, эканамісты Ўладзімер Калупаеў і Міхась Залескі ды многія іншыя.

Каардынатарка праекту ад Фонду імя Сьцяпана Батуры спн.Агнешка Камароўска падкрэсьліла, што адна з мэтаў выданьня — ажывіць распрацоўку канцэпцый разьвіцьця і дыялёг пра эўрапейскую будучыню Беларусі, а таксама актывізаваць грамадзкую дыскусію па гэтай тэматыцы. Экспэрты з балтыйскіх краінаў, Польшчы, Славакіі, Украіны, Баўгарыі расказвалі пра досьвед эўрапейскай інтэграцыі і давалі камэнтары да ідэяў беларскіх калегаў. Спадарыня Рута Вайніенэ, віцэ-прэзыдэнтка Літоўскага інстытуту свабоднага рынку, сказала на прэзэнтацыі: «Я падзялілася досьведам літоўскіх рэформаў. Але я ня ведаю, ці прымуць іх беларусы, ці павераць у гэта? Зрабіце хоць адну рэформу з гэтай кнігі — і вы адчуеце, як гэта добра». Тамсама, на прэзэнтацыі, што адбылася ў менскім Міжнародным адукацыйным цэнтры, спн.Рута Вайніенэ пажадала ўсім сустрэцца ў Эўразьвязе.

Вераніка Дзядок

Каментары

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

Трамп накіраваў Нацыянальную гвардыю ў Вашынгтон і запатрабаваў ад бяздомных пакінуць горад3

Пачырванелае сонца і электрычныя калёсы — чым яшчэ пужала людзей прырода на Беларусі чатырыста гадоў таму?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць