Архіў

Каўпак для Мілера

Пачалiся расейска-беларускiя перамовы аб новых цэнах на энэрганосьбiты.

З улiкам апэтытаў паўпрада «Газпрому» сп.Мiлера — выцягнуць з нас утрая больш «уашак» — няцяжка прагназаваць, якiмi загалоўкамi ўзiмку будуць стракацець айчынныя газэты:

«В «Спортмастере» одеюсь и Чубайса не боюсь» («Белорусская газета»), «На Мядзельшчыне вартаўнік ад холаду ператварыўся ў сьнежнага чалавека» («Не может быть»), «Моладзь марозу не баіцца» («Знамя юности»), «Лукашэнка ставiць ураду кол зь мiнусам» («Советская Белоруссия»).

Каб пазьбегнуць новага ледавiковага пэрыяду, ураду застаецца абыгрываць «Газпром» за сталом перамоваў. Па рахунках плацяць выключна рынкавыя iдэалiсты або мазахiсты. I тут трэба вызнаць: старая дыпляматчная тактыка вядзеньня перамоваў, пабудаваная на праявах эратычнага каханьня да Расеi, не дае ніякага ККДз. Сучаснае кiраўнiцтва Расеi, як i належыць тэхнакратам, фрыгiднае на эмоцыi i пачуцьцi. У пыльных аналах гiсторыi дыпляматыi трэба шукаць новыя арыгiнальныя мэтады мастацтва перамоваў.

Напрыклад, мэтад Грамыкі. Культавы дырэктар савецкага замежнага дэпартамэнту на ўсе пытаньнi апанэнтаў аднаскладова рэагаваў: «Не». Фармат дыялёгу Беларусь—«Газпром» у выпадку прыняцьця гэтай тактыкi набудзе наступную форму:

Мiлер: Трэба падпiсаць дамову наконт новых цэнаў.

Лукашэнка: Не-е-еееееее.

Мiлер: Тады прыватызуйце «Белтрансгаз».

Лукашэнка: Не-е-ееееееееее.

Мiлер: Тады я прыпыняю перамовы.

Лукашэнка: Не-е-еееееееееее.

Мiллер: Тады давайце падпiсваць дамову наконт новых цэнаў.

Лукашэнка: Не-е-ееееееееееее…

Пасьля двух-трох дзён такiх перамоваў Мiлера даставяць на рэсэпшн у Навiнкi, цэны на газ застануцца старымi i ўсё будзе добра.

Мэтад Талейрана. У 1814 г. кiраўнiк францускага МЗС зрабiў усё, каб дэлегаты Венскага кангрэсу танчылi з ранку да ночы. У экстазе яны забылiся на сваю дыпмiсiю, i постнапалеонаўская Францыя пазьбегла ганебнага мiру. Затанчыць Мiлера няцяжка. Лямбада зь Лiдзiяй Ярмошынай прымусіць топ-мэнэджэра «Газпрому» назаўсёды забыцца на энэрганосьбiты, кошт барэля на лёнданскай бiржы i прыватызацыю беларускай нафтагазавай сыстэмы.

Асабiста мне як челавеку левых поглядаў найбольш сымпатычны мэтад Троцкага. Падчас перамоваў зь немцамi ў Берасьцi Леў Давыдавiч кантузiў кайзэраўскiх дыпляматаў формулай «Ні міру, ні вайны». Будучыня прадэманстравала дыпляматычны генiй заснавальніка 4-га Інтэрнацыяналу. Блiцкрыг немцаў прывёў да таго, што Мiколка Паравоз сышоў у партызаны i прымусiў немчуру бегчы. Лукашэнка, як i Троцкi, павiнен вырубіць Мiлера: «Дамовы падпiсваць ня будзем i за газ башляць ня будзем». Уся iнiцыятыва пяройдзе да масаў на месцах: нашы прадпрыемствы будуць па-партызанску тырыць расейскi газ, а з афiцыйнага Менску — як з гусі вада.

Калі ж сур’ёзна, дык пакуль кожнаму грамадзяніну Беларусі, да апошняга беларускага кляшара, ня будзе забясьпечанае права на, фігуральна кажучы, ягоную гарачую трубу ў падвале, права на жыцьцё, — плаціць «Газпрому» ня варта. На любой падставе: нават таму, што ў Чубайса не сэксуальны зад. Спачатку газ, пасьля грошы. Інакш мы ня нацыя.

Лёлік Ушкін

Каментары

Цяпер чытаюць

Абрынуліся руіны папулярнай у турыстаў сядзібы. Раней чыноўнікі адмовіліся яе выратоўваць — прычына можа здзівіць5

Абрынуліся руіны папулярнай у турыстаў сядзібы. Раней чыноўнікі адмовіліся яе выратоўваць — прычына можа здзівіць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

Мясаедская дыета — у якіх выпадках яна дапамагае3

У Польшчы знайшлі вялікае радовішча нафты і прыроднага газу16

Германія перадасць Украіне пяць сістэм Patriot

ЗША вярнулі ў Вялікабрытанію сваю ядзерную зброю2

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал найбольшага партала Літвы4

«У жыцці кожнага чалавека ёсць учынкі, што не дадаюць яму гонару». Стрыжак пракаментаваў абвінавачанне ў рассыланні дыкпікаў38

Некалькі актывістак абвінавацілі Стрыжака: высылаў ім дыкпікі59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Абрынуліся руіны папулярнай у турыстаў сядзібы. Раней чыноўнікі адмовіліся яе выратоўваць — прычына можа здзівіць5

Абрынуліся руіны папулярнай у турыстаў сядзібы. Раней чыноўнікі адмовіліся яе выратоўваць — прычына можа здзівіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць