Архіў

Што варта есьці

Наваградзкія сыры, пастаўская сьмятана, баранавіцкія кілбасы, койданаўскія куры, браслаўскія кансэрвы, гарадзенскія паштэты, салігорскае малако зь ёдам, цукеркі ад «Камунаркі» — няпоўны пералік найлепшых прадуктаў году

Вызначалі іх на конкурсе «Найлепшая прадукцыя году. Прадукты харчаваньня», які ладзілі ТАА «Экабрэйн», Беларускае таварыства абароны спажыўцоў і БелНДІ харчовых прадуктаў. Канкурсанты прайшлі мікрабіялягічны тэст і тры ўзроўні дэгустацыі: экспэртамі-дэгустатарамі, журналістамі й прадстаўнікамі грамадзкасьці. Удзел у конкурсе маглі браць прадукты, якія маюць усю неабходную дакумэнтацыю і карэктную маркіроўку тавару. На перамогу ўплывала ня толькі якасьць, але і пазнавальнасьць, «раскручанасьць» гандлёвай маркі.

Прадуктамі году сталі шакалядка «Чырвоны каптурок» ад «Камунаркі», цукеркі «Птушынае малако» і «Аэрафлёцкія» ад «Спартака», бела-ружовы зэфір і мармэляд «Апэльсынавыя і лімонныя долькі» нараўлянскага «Чырвонага мазыраніна».

Найлепшыя рыбныя кансэрвы вырабляюць на Браслаўскім і Нарачанскім харчовых камбінатах. Нездарма абодва прыбрала да рук Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта. Найлепшыя кураняты, курыныя паштэты і руляды вырабляе Койданаўская птушкафабрыка, найлепшыя мясныя кансэрвы — Баранавіцкі і Бярозаўскі мясакансэрвавыя камбінаты. Дыплёмы конкурсу атрымалі таксама Менскі, Гарадзенскі, Слонімскі, Барысаўскі і Жлобінскі мясакамбінаты. Былі адзначаныя і паштэты сумеснага беларуска-польскага прадпрыемства «Гродфуд» ды сардэлькі УП «Лімонія».

Найлепшымі малочнымі прадуктамі былі прызнаныя салігорскае пастэрызаванае малако, узбагачанае ёдаваным бялком, а таксама пастэрызаванае малако з лактулёзай «Божая кароўка», грэйпфрутавы напой на аснове сыроваткі «Бія-рытм», ёгурт «Разыначка» (менскага ААТ «МЛІТЭПС»). Адзначана дыплёмамі прадукцыя Наваградзкага масласырнага камбінату, Слуцкай сыраварні (на здымку), Гарадзенскага малочнага, Клецкага масларобнага, Пастаўскага і Ляхавіцкага малаказаводаў, Лідзкага малочна-кансэрвавага і Ваўкавыскага ААТ «Беллакт».

Найлепшым маслам году прызнана расьлінна-сьметанковае масла «Залацістае» ТАА «Альактыў». Узровень халестэрыну ў ім у тры разы ніжэйшы за дапушчальную норму.

Кідаецца ў вочы тое, што большая частка з 28 вытворцаў-фіналістаў «паходзяць» з заходняй і Цэнтральнай Беларусі.

ВДз

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць47

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць