Архіў

Тытры, як пры немцах

Калі ўключаю БТ, дзе навіны перадаюць за дзень аж чатырнаццаць разоў і ўсё па-расейску, адчуваньне такое, быццам трапіў у разанскую ці кастрамскую глыбінку.

Памятаю, вясной 1942 г. зь сябрам (нам было тады па пятнаццаць) мы хадзілі пешшу ў Слуцак за 20 кілямэтраў, паглядзець кіно ва ўцалелым ад бамбёжак кінатэатры «Чырвоная зорка». На экране сьпярша дэманстравалася дакумэнтальная хроніка «Вафэн-шоў», дзе паказвалі эпізоды баёў, а затым ішла нямецкая кінакамэдыя. Што запомнілася, дык гэта тытры на беларускай мове ўнізе экрану. Яны перадавалі ўсё, што гаварылі героі фільму і дыктар «Вафэн-шоў».

А сёньня ў незалежнай дзяржаве нам праз самы масавы і ўплывовы сродак агітацыі навязалі сілком расейскую мову. А гледачам падкінулі вартыя жалю тытры. Цешцеся, браткі-беларусы! І калі мы так абыякава будзем ставіцца да выцясьненьня з ужытку роднай мовы, нас чакае асыміляцыя. Сьведчаньне чарговае таму — зьнікненьне з продажу ў газэтных шапіках гораду газэты «Наша слова». Аблсаюздрук даў каманду не завозіць: маўляў, не раскупляецца. Яшчэ добра, што падпісчыкі пакуль маюць магчымасьць атрымліваць газэту.

Міхась Кутнявецкі, Слуцак

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі46

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

З’явілася ВІДЭА, як «абломкі» БПЛА падаюць на марскі порт ва Усць-Лузе пад Пецярбургам1

У Растоўскай вобласці буйны НПЗ, падпалены ўкраінскім беспілотнікам, гарыць ужо чацвёрты дзень4

Беларускія хірургі правялі паспяховую трансплантацыю лёгкіх пацыенту з хваробай сэрца і імунадэфіцытам2

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць58

Рэжысёра мінскага тэатра асудзілі за вырошчванне дома канопляў1

Кіроўца паказаў, як праязджаць новую алмазную развязку ў Мінску. У гледачоў узніклі пытанні6

Лаўроў: Расія прызнае Зяленскага «кіраўніком рэжыму», але па Канстытуцыі ён нелегітымны12

Ізраіль нанёс удары па сталіцы Емена. Адной з цэляў быў прэзідэнцкі палац2

Чаму беларусам не варта шукаць нацыянальную ідэю97

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі46

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць