Архіў

Ламкоў, лухта і сьвяты

Пасол Беларусі ў Латвіі Ламкоў у інтэрвію тамтэйшаму радыё дагаварыўся да таго, што ў Беларусі жыве… 40 працэнтаў расейцаў. У мінулы чацьвер гэта растыражавалі беларускія СМІ. І што, вы думаеце, МЗС яго паправіў ці ён сам прабачыўся? Ані. Выпадак прыватны, але тыповы. Во так уяўляюць сваю краіну асобныя нашы паслы, так яны рэагуюць на публічную крытыку. Увогуле, у палітычных элітах культура бескультур’я, культура лухты стала правілам выжываньня: вярзі абы-што — і табе гарантаваная кар’ера. Называй Быкава паэтам, Карпенку — раскрадальнікам узбэцкае бавоўны, Польшчу — марыянэткавай дзяржавай…

Гэтыя штучкі не выпадковыя. Такую культуру лухты наўмысна песьцяць на дзяржаўным тэлебачаньні і ў газэтах: чым больш блытаніны ў галовах, чым больш міталягізаваная карціна сьвету, тым лягчэй людзей палохаць. Для эўрапейцаў вечны беларускі слоўны панос глядзіцца проста дзіка. Нават вытрыманыя паслы Францыі й Польшчы на мінулым тыдні ня вытрымалі, выказалі Яўгену Новікаву пратэст. А мы неяк нават і звыкліся.

Як от звыкліся з дурным правілам напівацца на сьвяты. От, Вербніца. Што, кажаш, няможна працаваць? Значыць, нада атмеціць. Вялікдзень? Нада атмеціць. Траціцца само аблічча нашай цывілізацыі. Ад чаго гэта? А з тае ж культуры бескультур’я.

Вялікае сьвята ў нядзелю. Сёлета яно шчасьліва прыпала на адзін дзень у каталікоў і праваслаўных. Такая пацеха, асабліва для мяшаных, каталіцка-праваслаўных родаў: сустрэцца разам. Мы выкарысталі каляндарнае супадзеньне, каб паразважаць у гэтым нумары на тэму адзінства хрысьціянаў. Ці стануць калі «ўсе адзіна»? На пытаньні «НН» адказваюць праваслаўныя і каталіцкія інтэлектуалы, таксама ў Рэдакцыі адбыўся «шматканфэсійны» прагляд фільму Мэла Гібсана «Пакуты Хрыстовы», вакол якога зламана столькі дзідаў.

Андрэй Дынько

Каментары

Цяпер чытаюць

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах11

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Усе навіны →
Усе навіны

У ледавіку каля Антарктыды знайшлі цела навукоўца, які загінуў у 1959 годзе

У ЗША метэарыт упаў на дом. Навукоўцы сцвярджаюць, што ён старэйшы за Зямлю3

Медузы спынілі працу найбуйнейшай АЭС Францыі1

Дзяўчына расказала, як прыехала «біцца за кватэру» ў элітным ЖК Мінска, але ўсе раскупілі праз 15 хвілін23

Трамп на перамовах з Пуціным пастараецца вярнуць Украіне частку акупаваных тэрыторый4

Ціханоўскі адказаў на прэтэнзіі пра наведвання Крыма і працу з Ксеніяй Сабчак27

«Белавія» анансавала хуткія палёты на востраў Фукуок

У вёсцы пад Барысавам разам з полем зааралі адзіную дарогу. Адважны чалавек паехаў і загруз1

На гэтыя выхадныя ў Беларусі забілі на паляванні чатырох мядзведзяў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах11

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць