Архіў

Сьмейцеся па­славянску!

Юбілей Чарлі Чапліна навеяў думку аб тым, што беларусам — апошнім з магіканаў славянства — не хапае арыгінальнай тэорыі сьмеху.

Назіраючы за тым, як у праграмах БТ сьпявалі дыфірамбы Чапліну за ўклад у справу гуманізму, прыгадаў адзін кур’ёз. У 1941 г. у захопленым немцамі Бялградзе кінамэханік, які круціў фільмы для жаўнераў Вэрмахту, сьвядома падмяніў стужку і паказаў ім чаплінскага «Вялікага дыктатара». Спачатку гітлераўцы не маглі зразумець, што адбываецца, а калі зразумелі, кінуліся бегчы хто куды, ахопленыя жахам, што прысутнічаюць на нечым забароненым.

Стаўлю скрыню піва, што той самы эфэкт дэманстрацыя «Дыктатара» выклікала б ва ўдзельнікаў «Дажынак» або Ўсенароднага сходу, закліканага «адабрамсіць» чарговую карэкціроўку Канстытуцыі. Ніводнага «ха-ха» або «хі-хі» ў глядзельнай залі мы б не пачулі. Паспрабуй потым давесьці ў выканкаме, што кінагрымасы фюрэра Хенкеля выклікалі ў цябе рогат таму, што нагадалі Адольфа Алоізавіча, а ня іншага дыктатара, праўда, не такога й вялікага.

Усё гэта таму, што мы ўспрымаем культуру не з славянскага, а з агульнахворачалавечага пункту гледжаньня. Час патрабуе славянскага Фройда, Лякана, Дэрыды… Напрыклад, тэорыя славянскай сэксуальнасьці можа выглядаць такім чынам: у аснове паводзінаў асобы ляжыць сублімацыя сэксуальных забабонаў, аднак іх крыніцай зьяўляецца не Эдыпаў комплекс любові да маці, а інстынкт любові да прэзыдэнта.

Тое ж тычыцца й славянскай канцэпцыі камічнага.

Згодна з тэорыяй сьмеху, сьмех — гэта афэктыўнае ўзбудженьне ў падсьвядомым пункце, які фіксуе, што прышчэпленая грамадзтвам норма не адпавядае рэальнасьці. Значыць, трэба забараніць узбуджэньне гэтага пункту ў тых выпадках, калі гаворка ідзе пра стэрэатыпы, зьвязаныя з прадстаўнікамі ўлады. У некаторым сэнсе гэта дысцыпліна душы, таму дырэктыва нумар адзін павінна быць дапоўнена пунктам аб дысцыпліне сьмеху.

І што будзе? А вось што. Уявіце калектыўны сход па пытаньні дысцыпліны на фабрыцы. Нечакана замест слайдаў з графікамі росту ВУП і лічбаў, колькі нам вінавата Расея, працоўным дэманструюць «Новыя часы» — фільм, у якім Чаплін высьцёбвае тэйларысцкую мадэль капіталістычнай вытворчасьці. Якая будзе рэакцыя рабацяг на сцэну, дзе заводзкае кіраўніцтва, жадаючы навесьці дысцыпліну, ставіць у цэху робата-карміцеля? Робата, чые мэханічныя рукі кормяць мясам і супам прывязанага Чарлі, а потым у выніку аварыі разам зь мясам піхаюць у рот гайкі, за што Чарлі… звальняюць. Натуральна, гэтая сцэна выклікае ў калектыву выбух працоўнага энтузіязму.

Пакуль што распрацоўка новай схемы славянскай культурнай дэканструкцыі толькі пачынаецца, але часу губляць нельга. Прапаную ва ўсю кінавідэапрадукцыю ўстаўляць 25-ы кадар — «бацька» ў клоўнскім каўпаку на газавай трубе зь велізарнай лустай хлеба, накрытай апэтытнай шкваркай. Пасьля прагляду карціны глядач несьвядома прасякнецца: а) добрым настроем, б) ідэалягічнай ляяльнасьцю, в) цяплом і д) нават будзе адчуваць прыход нейкай сытасьці.

Лёлік Ушкін,

левы радыкал

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр1

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль бамбіць Сірыю, патрабуючы ад Дамаска адчапіцца ад друзаў. З чаго такая дружба?28

Афганістан зазывае ў краіну замежных турыстаў ролікам, у якім абыгрываецца выкраданне людзей4

Дарадца Ціханоўскай сустрэўся ў Вашынгтоне з дарадцам Вэнса13

Мэр латвійскага горада атрымаў раненне падчас абстрэлу ва Украіне4

Коля Лукашэнка па рашэнні бацькі працягне атрымліваць спецыяльную стыпендыю16

Чалавек з Беларусі з лесвіцай пералез цераз агароджу на мяжы і папрасіў прытулку ў Літве2

Колькі цяпер каштуе кава — молатая, у зярнятах і распушчальная? Некаторыя цэны здзіўляюць9

У Смаргонскім раёне прыбралі надпіс з мемарыяла, пазбавіўшы яго сэнсу6

У Мінску з’явіўся «Сад вершаў» — літаратурны аазіс для ўсёй сям’і3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр1

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць