18 чэрвеня на філфаку БДУ а 10-й гадзіне — адкрыцьцё мэмарыяльнай шыльды, прысьвечанай памяці Васіля Быкава.
А 15-й гадзіне ў канфэрэнц-зале Дому літаратараў адбудзецца сустрэча памяці з удзелам вядомых пісьменьнікаў.
19 чэрвеня на Маскоўскіх могілках з 13-й да 15-й гадзіны — ускладаньне кветак на магілу Васіля Быкава.
А 18-й гадзіне — вечарына ў Доме літаратара, прысьвечаная памяці Васіля Быкава
Чакаецца прыбыцьцё зь Фінляндыі гранітнага валуна — помніка паэту.
Імпрэза «Васіль Быкаў і Нямеччына» адбудзецца 25 чэрвеня ў гістарычнай майстэрні на вуліцы Сухой у Менску. Ладзіцца яна нямецкай амбасадай. Беларускай грамадзкасьці будуць адкрытыя невядомыя старонкі жыцьця вялікага пісьменьніка.
Паводле амбасадара Гельмута Фрыка, Быкаў як ніхто іншы, у тым ліку ў беларускім грамадзтве, выступае адначасна як за крытычнае адлюстраваньне мінулага, так і за накіраваную ў будучыню гатовасьць да прымірэньня.
МБ
Каментары