Архіў

Відавочная відэастратэгія

Да ўсіх бедаў беларусаў далучылася яшчэ й культурная агрэсія, якая, падобна да нэўтроннай бомбы, зьмярцьвяе ўсё беларускае без заўважных разбурэньняў звонку. Прывяду адзін прыклад.

Тысячы сем’яў у Баранавічах глядзяць па тэлеканале «Інтэкс» перадачу «Примите поздравления». Вядучая чытае віншавальныя зычэньні, пасьля ідзе замоўлены відэакліп.

Ані слова на беларускай мове! Якіх толькі відэакліпаў мы ні нагледзеліся! «Если б было море водки, я б в нём был подводной лодкой…» («Дюна»), «В «Лазурном» шум и песни, и там братва гуляет, и не мешают мусора...» (Міхаіл Круг)... Шыкоўныя высокабюджэтныя кліпы запалоньваюць душу моладзі, фармуючы бандзюкавата-хмельна-распусны лад жыцьця і зацэмэнтоўваючы ў сьвядомасьці чужую мову.

Які ж выбар далі беларусу, калі на тэлеканале «Інтэкс» да нядаўняга часу было менш за 10 песень на беларускай мове і больш за 300 — на расейскай ды ангельскай?

Скажаце, што пра густы не спрачаюцца? У грамадзтве, якое ня хоча сябе зьнішчыць, густы выхоўваюцца! У тым ліку й песьнямі.

Сябры грамадзкай арганізацыі «Творчае згуртаваньне «Сьвятліца» з Баранавіч выбралі і раздрукавалі шэраг беларускіх віншавальных вершаў да розных нагодаў, сабралі відэазапісы беларускамоўных кліпаў і канцэртных выступленьняў ды падалі гэты матэрыял на тэлеканал «Інтэкс». Сьпіс гэтых песень і вершаў быў зьмешчаны ў адмысловых тэчках «Беларускае віншаваньне» і таксама аддадзены на тэлеканал для вядучых перадачы і для лю-дзей, якія прыходзяць замаўляць песьні ці замаўляюць іх па тэлефоне.

Некалькі грамадзкіх арганізацый з Баранавіч напісалі калектыўны зварот да «Інтэксу», і пасьля няпростых перамоў для большасьці беларускіх песень і вершаў быў атрыманы дазвол на трансьляцыю ў перадачы «Примите поздравления». Цяпер тут можна замовіць песьні «Сяброў», «N.R.M.», Якава Навуменкі, Ірыны Дарафеевай…

Канечне, народ ня кінуўся замаўляць беларускія віншаваньні, бо яго прывучылі слухаць чужое, а па-другое, у Беларусі папросту мала відовішчных беларускамоўных відэакліпаў. Людзі нават і не ўяўляюць сабе, што і словы вядучага, і верш, і песьня — усё можа быць беларускім.

З гэтага вопыту і разваг сама сабою напрошваецца патрэба выпрацоўкі стратэгіі беларусізацыі мясцовых тэлеканалаў.

Пэрспэктыва палягае ў стварэньні недзяржаўнага грамадзкага збору ўсіх відэазапісаў беларускамоўных песень, кліпаў, мастацкіх, мультыплікацыйных і дакумэнтальных фільмаў ды ў забесьпячэньні шырокай магчымасьці грамадзтва карыстацца гэтым зборам.

Сёньняшняя Беларусь падобна да палаючага дому, у якім людзі ня ведаюць, што ратаваць найперш. Але й песьні — не апошняя справа. Як аднойчы сказаў кампазытар Алег Елісеенкаў, «па-беларуску народ спачатку засьпявае, пасьля загаворыць, пасьля пачне думаць».

Алесь Бакач, Баранавічы

Каментары

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць