Архіў

Новыя праекты мітрапаліта

Мітрапаліт Філарэт выступіў супраць рэстаўрацыі гістарычнага цэнтру Менску.

У сваім лісьце да старшыні Менгарвыканкаму Міхаіла Паўлава ад 27 ліпеня 2004 г. кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы просіць не ўзнаўляць гістарычнага будынку па адрасе пляц Волі, 19-21, які разьмяшчаўся каля самага Сьвятадухаўскага сабору й быў зьнесены некалькі гадоў таму.

У якасьці абгрунтаваньня Філарэт спасылаецца на «апытаньне духавенства і прыхаджан катэдральнага сабору», якія выказаліся супраць аднаўленьня будынку. Маўляў, гэта перашкодзіць вялікім зборам вернікаў, пагоршыць бясьпеку пры масавых мерапрыемствах, дый увогуле, гэты дом усё адно будзе развальвацца ад вібрацыі мэтрапалітэну.

Заміж адноўленага будынку мітрапаліт прапануе паставіць капліцу імя князя Аляксандра Неўскага «ў гонар 60-годзьдзя Перамогі». Капліца мае паўтараць тую, што раней стаяла ў Аляксандраўскім сквэры (тамака, дзе сёньня фантан «Амур зь лебедзем»), «і гэта будзе істотным унёскам у аднаўленьне гістарычнага аблічча Менску». Тая капліца была пастаўлена ў гонар цудоўнага збавеньня цара Аляксандра ІІ ад замаху, на сродкі «вызваленых» сялянаў у 1869 годзе — акурат пасьля крывавага задушэньня вызвольнага паўстаньня Каліноўскага. Падмуркі Аляксандраўскай капліцы захаваліся. Чаму б не паставіць яе на тым самым, гістарычна адпаведным і вольным месцы?

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

СХ, АШ

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск18

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Трамп — балбатун, раніцай гаворыць адно, вечарам робіць іншае16

У ЗША арыштавалі жанчыну, якая прыкідвалася медсястрой. Яна аказала дапамогу тысячам пацыентаў5

Беларуская праваслаўная царква вярнула ў назву «Маскоўскі патрыярхат» пасля заўвагі з Масквы29

Некалькі дзясяткаў чалавек пратэставалі ў Вільні супраць Офіса Ціханоўскай22

Ціханоўская прапанавала Трампу, як далей дзейнічаць у пытанні Беларусі11

Сям’я, якая пераехала з Аўстрыі ў вёску пад Слуцкам, вяртаецца назад17

З вальера заасаду на вачах у наведвальнікаў уцякла ваўчыца. Адміністрацыя: Нічога страшнага, яна сама баіцца людзей4

Сірата з асаблівасцямі развіцця з Хойнікаў аказаўся на вайне супраць Украіны. Апякун кажа, што падманам4

Як зараз выглядае магіла Алеся Пушкіна ФОТАФАКТ12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск18

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць