Архіў

Звод правілаў тарашкевіцы

Анкета для зацікаўленых

Шаноўнае спадарства!

Набліжаецца да заканчэньня праца над Зводам правілаў беларускага клясычнага правапісу (тарашкевіцы). Шэраг пытаньняў, якія паўсталі перад сябрамі працоўнае групы, выклікаюць цяжкасьці пры іх разьвязаньні, а таму працоўная група вырашыла зьвярнуцца да зацікаўленых асобаў з анкетаю.

Прапаноўваем Вам запоўніць анкету, выбраўшы пэўныя варыянты адказаў. Таксама будзем радыя атрымаць ад Вас разгорнутыя адказы, заўвагі, рэкамэндацыі з нагоды працы над Зводам.

Просім даслаць запоўненую анкету да 5 верасьня 2004 году адным зь пералічаных спосабаў:

праз пошту: Зьміцер Саўка, бульвар Шаўчэнкі, 22-51, 220068, Менск (BELARUS);

праз электронную пошту: [email protected];

або затэлефанаваць: (375-17) 233-44-58.

Шчыра дзякуем за ўдзел у анкетаваньні.

Працоўная група:

Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Зьміцер Санько, Зьміцер Саўка.

А Н К Е Т А

Пытаньне 1. Пераход і як асобнага слова (злучнік або часьцінка) пасьля галосных у й.

A. і пераходзіць у й заўсёды. Бацька й сын. Яна й у нас была.

B. і пераходзіць у й, апроч выпадаў перад у (ў): Яна і ў нас была.

C. і пераходзіць у й. У становішчы перад у (ў) і можа захоўвацца: Яна й у нас была = Яна і ў нас была.

D. і можа пераходзіць у й: Бацька і сын = Бацька й сын.

E. і не пераходзіць у й, апроч паэтычных тэкстаў (як у наркамаўцы): Бацька і сын.

Пытаньне 2. Форма пазычаньняў на -нер/-нэр.

2.1.

A. інжынер.

B. інжынэр.

2.2.

A. лайнер.

B. лайнэр.

2.3.

A. манера.

B. манэра.

2.4.

A. мільянер.

B. мільянэр.

2.5.

A.піянер.

B. піянэр.

Пытаньне 3. Ці дапусьціць захаваньне этымалягічнага ненаціскнога о перад зычнымі на канцы ўласных назоваў іншамоўнага паходжаньня?

A. Так, дапусьціць:

Лівoрно, Тарoнто (гарады), Вінчэ´нцо, Франчэ´ско (муж. імёны).

B. Так, але абмежаваць толькі выпадкамі, калі о–а выконвае сэнсаадрозную функцыю:

Вінчэ´нцо (муж. імя) – Вінчэ´нца (жан. імя),

Франчэ´ско (муж. імя) – Франчэ´ска (жан. імя).

Але: Лівoрна, Тарoнта.

C. Так, і нават не «дапусьціць», а зрабіць адзіным варыянтам:

Вінчэ´нцо, Франчэ´ско (муж. імёны), а таксама Лівoрно, Тарoнто.

D. Не, не дапускаць:

Вінчэ´нца (муж. і жан. імя), Франчэ´ска (муж. і жан. імя), як і Лівoрна, Тарoнта.

Пытаньне 4. Перадача пачатковага в (v) у становішчы перад зычным на пачатку ўласных імёнаў іншамоўнага паходжаньня:

A. праз в: Врангель, Врубель, Владзікаўказ, Владзівасток, Вроцлаў.

B. праз в, але назовы, што маюць беларускія адпаведнікі, — праз у: Врангель, Врубель, Вроцлаў, АЛЕ: Уладзікаўказ, Уладзівасток.

C. праз у: Урангель, Урубель, Уладзікаўказ, Уладзівасток, Уроцлаў.

Пытаньне 5. Форма слова кон(ь)скі

A. конскі C. конскі й коньскі

B. коньскі

Пытаньне 6. Правапіс скаротаў ад словазлучэньняў мэдычны інстытут, пэдагагічны інстытут, палітычная інфармацыя:

A. мэдінстытут, пэдінстытут, палітінфармацыя.

B. мэд’інстытут, пэд’інстытут, паліт’інфармацыя.

C. мэдынстытут, пэдынстытут, палітынфармацыя.

Пытаньне 7. Правапіс скаротаў ад словазлучэньня Міністэства юстыцыі:

A. Мінюст. C. Міньюст.

B. Мін’юст.

Пытаньне 8. Перадача ангельскага w і папярэдніх гукаў у словах swing, twid, twin, twist:

A. сўінг, тўід, тўін, тўіст.

B. свінг, твід, твін, твіст.

C. сьвінг, цьвід, цьвін, цьвіст.

Для даведкі: рэфармаваны (савецкі) варыянт: свінг, твід, цвін, твіст.

Пытаньне 9. Перадача падваеньня зычных ва ўласных назовах:

9.1.

A. Мэкка. B. Мэка.

Для даведкі: рэфармаваны (савецкі) варыянт: Мекка.

9.2.

A. Отта. B. Ота.

Для даведкі: рэфармаваны (савецкі) варыянт: Ота.

9.3.

A. мэцца (іт. mezzo), піцца (іт. pizza).

B. мэца, піца.

Для даведкі: рэфармаваны (савецкі) варыянт: мецца, піцца.

Пытаньне 10. Формы прыметнікаў на -н(ь)ск-:

A. студзеньскі, травеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, жнівеньскі, сьнежаньскі; восеньскі.

Але: Барань – баранскі, Блонь – блонскі, Івань – іванскі, Гарынь – гарынскі, Кобрынь – кобрынскі, Лань – ланскі, Любань – любанскі, Радунь – радунскі, Смаргонь – смаргонскі; Вільня – віленскі, Горадня – гарадзенскі; Астрахань – астраханскі, Познань – познанскі; Гішпанія – гішпанскі, Данія – дaнскі, Шампань – шампанскае.

B. студзеньскі, травеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, жнівеньскі, сьнежаньскі; восеньскі. А таксама: Барань – бараньскі, Блонь – блоньскі й Блоньскі (прозьвішча), Івань – іваньскі, Гарынь – гарыньскі, Кобрынь – кобрыньскі, Лань – ланьскі, Любань – любаньскі, Радунь – радуньскі, Смаргонь – смаргоньскі; Вільня – віленьскі, Горадня – гарадзеньскі; Астрахань – астраханьскі, Познань – познаньскі; Гішпанія – гішпаньскі, Данія – дaньскі, Шампань – шампаньскае.

C. студзеньскі, травеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, жнівеньскі, сьнежаньскі; восеньскі. А таксама: бараньскі, Блоньскі (прозьвішча), іваньскі, гарыньскі, кобрыньскі, ланьскі, любаньскі, радуньскі, смаргоньскі. А таксама: астраханьскі, познаньскі. Але: віленскі, гарадзенскі; гішпанскі, дaнскі, шампанскае.

D. студзеньскі, травеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, жнівеньскі, сьнежаньскі; восеньскі. А таксама: бараньскі, Блоньскі (прозьвішча), іваньскі, гарыньскі, кобрыньскі, ланьскі, любаньскі, радуньскі, смаргоньскі. Але: віленскі, гарадзенскі; астраханскі, познанскі; Гішпанія — гішпанскі, дaнскі, шампанскае.

Пытаньне 11. Форма італійскіх уласных імёнаў Bertolucci, Nizza, Pavarotti.

A. Бэрталюччы (Bertolucci), Ніцца (Nizza), Павароцьці (Pavarotti).

B. Бэрталючы, Ніца, Павароці.

Пытаньне 12. Формы францускіх уласных назоваў: Balladure, Dubois, Dumas, du Pont, Tartufe, Tuilry.

A. Балядзюр, Дзюбуа, Дзюма, дзю Пон, Тарцюф, Цюiльры.

B. Балядур, Дубуа, Дума, ду Пон, Тартуф, Туiльры.

Пытаньне 13. Формы словаў дзюза/дуза, дзюраль/дураль, дзюшэс/душэс, цюль/туль.

A. дзюза, дзюраль, дзюшэс, цюль.

B. дуза, дураль, душэс, туль.

Пытаньне 14. Форма слова мэтал(ь).

A. мэтал. B. мэталь.

Пытаньне 15. Форма слова галакост/галякаўст.

A. галакост. C. галакост і галякаўст.

B. галякаўст.

Пытаньне 16. Выбраць адзін з двух варынтаў альфабэту.

Варыянт А.

БЕЛАРУСКІ АЛЬФАБЭТ

Літара Назоў літары Літара Назоў літары

А а а П п пэ

Б б бэ Р р эр

В в вэ С с эс

Г г гэ Т т тэ

( Ґ ґ )* ґе У у у (складовае)

Д д дэ Ў ў у нескладовае

Е е е Ф ф эф

Ё ё ё Х х ха

Ж ж жэ Ц ц цэ

З з зэ Ч ч чэ

І і і (складовае) Ш ш ша

Й й і нескладовае Ы ы ы

К к ка Ь ь мяккі знак

Л л эл Э э э

М м эм Ю ю ю

Н н эн Я я я

О о о

Варыянт В.

БЕЛАРУСКІ АЛЬФАБЭТ

Літары Назоў літараў Літары Назоў літараў

А а а О о о

Б б бэ П п пэ

В в вэ Р р эр

Г г гэ С с эс

( Ґ ґ )* ґе Т т тэ

Д д дэ У у у (складовае)

(Дж дж)** (джэ) Ў ў у нескладовае

(Дз дз)** (дзэ) Ф ф эф

Е е е Х х ха

Ё ё ё Ц ц цэ

Ж ж жэ Ч ч чэ

З з зэ Ш ш ша

І і і (складовае) Ы ы ы

Й й і нескладовае Ь ь мяккі знак

К к ка Э э э

Л л эл Ю ю ю

М м эм Я я я

Н н эн

* Абазначае выбухны гук, выкарыстоўваецца факультатыўна; пры разьмеркаваньні словаў у альфабэтным парадку літара ґ роўная г.

** Пры разьмеркаваньні па альфабэце дыграфы дж і дз падпарадкоўваюцца агульнаму парадку.

Каментары

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць