Архіў

Пра вяртаньне маёмасьці, страчанай у вайну

Між Польшчаю і Нямеччынай горача абмяркоўваецца пытаньне рэпарацыяў і вяртаньня нерухомасьці, адабранай пасьля другой сусьветнай вайны.

Здавалася б, гэтыя дзьве краіны разам будуюць Эўразьвяз, паміж імі падпісана шмат дагавораў, шмат прынесена прабачэньняў (нямецкім бокам), а от жа гэтыя праблемы застаюцца актуальнымі.

У апошнія гады дзясяткі тысяч прыватных асоб у Нямеччыне, у бальшыні — былых выгнанцаў ці іх нашчадкаў, склалі ў судах мільёны скаргаў аб кампэнсацыі ці вяртаньні маёмасьці на тэрыторыях, аддадзеных Польшчы пасьля вайны. Ужо былі выпадкі задавальненьня пазоваў, маёмасьць некаторых грамадзян была ім вернута (нават польскімі судамі). Палякі Шлёнску, Памераніі абураюцца. Але ж і баяцца далейшага лёсу займанай імі маёмасьці. Немцы яшчэ й скупляюць зямлю (а гэта ў асноўным зямля былых ПГР-аў — калгасаў)…

У адказ у польскім Сойме стварылі камісію па падліку ваенных стратаў Польшчы. Выйшла лічба 40 млрд эўра. Але ж хто ім выплаціць такія грошы? Раней трэба было думаць — 40—50 гадоў таму. А раней яны падпісалі пад наглядам Саветаў некалькі дамоў з Заходняй ды Ўсходняй Нямеччынай — і абодва бакі нібыта ня маюць прэтэнзіяў. Нямеччына штосьці там сплачвае былым вязьням ды палонным. Таксама як у нас — толькі ў нас кінулі па 2—3 тысячы эўра, а там трошкі больш.

Між тым, у Польшчы гадоў 15 таму паўстаў Зьвяз выгнанцаў-крэсавякаў. Яны ў сваю чаргу складаюць пазовы ў суды аб страчаным на «крэсах» майне. І штосьці я ня чуў, каб наш урад гэта як-небудзь заўважыў. Ані ўрад Кебіча, ані Лукашэнкаў на гэта не рэагавалі. Мо думаюць, што «камень міма праляціць». Але гэта ня так. Гэтыя пытаньні ўсё роўна ўзьнікнуць, іх прыйдзецца вырашаць. Думаць, што схаваемся за шырокай сьпінай Масквы, — нонсэнс. Масква сама хоча нас паглынуць.

Калі мы зноў вернем Незалежнасьць, Дзяржаўнасьць, Волю, нам прыйдзецца абмяркоўваць з суседзямі шматлікія такія пытаньні. Ці гатовы мы да гэтага? Ці гатова наша дыпляматыя да гэтага? Ці зможам мы з гонарам, дастойна адстойваць свае інтарэсы?

Заадно выкажуся, што запіс у Канстытуцыі аб нашым нэўтралітэце вельмі слушны! Толькі нэўтралітэт выратуе нас ад усіх саюзаў, эўра- ды азіязьвязаў.

Павал Тарасюк, Берасьце

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

У кожнага пакалення свой колер: у міленіялаў — ружовы, у зумераў — жоўты. А каму належыць «нахабны зялёны»?10

У мінскім «Еўраопце» ў аддзеле выпечкі паклалі пакеты для смецця9

Маладую дзяўчыну з Баранавіч, якая вучылася на педагога ў Гродне, арыштавалі па «справе Гаюна»7

Футбольная зборная Беларусі здзейсніла сенсацыю дня ў Еўропе — 2:2 з Даніяй8

У Славакіі школьнікам не спадабалася прарасійская лекцыя прэм'ера Фіца. Ён параіў ім ісці ваяваць на фронт12

Беларуска пакінула сына ў Tesla — і трапіла ў міграцыйную турму ў ЗША. Праз паўгода яе нарэшце вызвалілі28

Лаўрэатам прэміі Гедройця 2025 года стаў Сяргей Дубавец4

Сляды яшчэ аднаго зніклага актывіста з Гомельшчыны адшукаліся ў магілёўскай турме

Былая прэм'ерка Ісландыі: Ісландская мова пад пагрозай знікнення24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць