Архіў

Казулін знайшоўся

Экс-рэктар БДУ Аляксандар Казулін стварае рух «Воля народу». Яго падтрымлівае газэта «Народная воля». Лукашэнка разьюшана рэагуе на зьяўленьне Казуліна на палітычнай сцэне падчас «нарады па пытаньнях карупцыі». Незалежнае грамадзтва расколатае ў стаўленьні да Казуліна. Прапануем рэпартаж зь першага публічнага зьяўленьня Казуліна ў новай якасьці, інтэрвію зь ім і камэнтары.

«НН»: Вас практычна цэлы год не было на грамадзка-палітычнай арэне. Чым вы займаліся?

Аляксандар Казулін: А што, вы лічыце, што не павінна быць пэрыяду асэнсаваньня свайго ўласнага жыцьця, свайго ўласнага шляху?

«НН»: Вы называлі сябе «чалавекам прэзыдэнта». Цяпер Вы фактычна ідзяце супраць яго…

АК: Я іду ня супраць яго, а ў дапамогу.

«НН»: Не зважаючы на тое, што Лукашэнка ясна даў зразумець, што пойдзе на трэці тэрмін?

АК: Гэта яго права прымаць рашэньне. Кожны прымае рашэньне, мае права выбару. Пытаньне ў тым, ці адпавядаюць гэтыя рашэньні волі народу, ці адпавядаюць яны будучаму разьвіцьцю.

«НН»: Вам цяпер не шкада, што пры Вас у БДУ перастаў існаваць Свабодны прафсаюз студэнтаў?..

АК: Нічога падобнага! Што не пры мне — сто працэнтаў. (Свабодны прафсаюз студэнтаў у БДУ перастаў існаваць у 2000 г. пасьля ўціску на яго актывістаў з боку адміністрацыі ўнівэрсытэту. — АШ.)

«НН»: Вы сябе лічыце прарасейскім палітыкам ці праэўрапейскім?

АК: Я не называю сябе ні прарасейскім, ні праэўрапейскім. Я называю сябе беларускім палітыкам.

«НН»: На прэзыдэнцкіх выбарах 2001 г. Вас называлі магчымым кандыдатам. Ці зьбіраліся вы тады насамрэч ісьці ў прэзыдэнты?

АК: Паміж магчымасьцю і вынікам — вялікая розьніца. Ад намераў да дзеяньняў вялікая адлегласьць. У нас ёсьць шмат людзей з намерамі. І няшмат людзей зь дзеяньнямі.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Каментары

Цяпер чытаюць

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў32

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў

Усе навіны →
Усе навіны

Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша2

«Нашых дзяцей з дзяцінства прывучалі да трансгендарных лялек». Шпілеўская знайшла карысць ад заходніх санкцый17

Нятаннае паліто беларускага брэнду сапсавалася за 20 хвілін праз вільготнасць на вуліцы8

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?33

ЗША гатовыя ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Расіі, але пакуль чакаюць рашучых крокаў з боку Еўропы2

Удзельнік чэленджу Мэлстроя прыцягнуў на набярэжную ў Гомелі аўтамат з цацкамі і ўзлез на яго. Ім зацікавіліся сілавікі7

Пасля выкрадання каштоўнасцей з Луўра, яго скарбы схавалі ў падземным сховішчы Банка Францыі3

У Мінску запусцяць антынаркаманскі аўтобус. Пасажыраў будуць суправаджаць сілавікі8

У Германіі падарвалі вежы найстарэйшай атамнай электрастанцыі краіны15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў32

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць