Архіў

X-files: лазанкі

Часам з корпусу страў беларускай кулінарыі выпадаюць проста-такі знакавыя стравы. Ці ня самы красамоўны прыклад — лазанкі.

Гэтая мучная страва вядомая этнографам досыць даўно, нават ва ўсе энцыкляпэдыі трапіла (шкада, што адказныя за нацыянальную кулінарыю іх няўважліва чытаюць). Як робяць або нядаўна рабілі лазанкі ў беларускай вёсцы? Крута замяшанае цеста з пшанiчнай, жытняй або грэцкай мукi тонка раскачвалi, рэзалi на кавалкi (квадраты, трохкутнікі), варылi, адцэджвалi, залiвалi салам, алеем з цыбуляй цi сьмятанай, у пост пасыпалі цёртым макам, тоўчаным семем, разьмятымi ягадамi.

У больш дасканалых варыянтах адвараныя лазанкі тушылі ў пячным духу са сьмятанай або запякалі зь мясам, капустай і інш.; часам смажылі. Страва шырока вядомая ў Браслаўскiм, Мядзельскiм, Ваўкавыскiм раёнах, часткова на Магiлёўшчыне, цэнтральным i ўсходнім Палесьсi — зрэшты, гэта толькі месцы, дзе лазанкі зафіксавалі этнаграфічныя экспэдыцыі, з чаго зусім не вынікае, што іх ня ведалі ў іншых рэгіёнах Беларусі.

У некаторых раёнах заходняй i цэнтральнай часткі краіны, на Магiлёўшчыне лазанкі пяклi з пшанiчнай мукi («праснаком») у форме «кантовых» кавалачкаў (iх называлi ламанцамi). Елi зь цёртым макам, семем, звычайна на посную куцьцю. Лазанкі ўжываюцца як дадатак да супоў (напрыклад, грыбных) або для прыгатаваньня своеасаблівых запяканак.

Але пра лазанкі можна даведацца значна больш. Напрыклад, калі падгледзець праз шчыліну ў нашым заходнім плоце, дык заўважым, што ў палякаў таксама ёсьць лазанкі, прычым ня толькі ў этнаграфічных энцыкляпэдыях, але і ў кулінарных кнігах, і больш за тое — у сямейных ды рэстаранных мэню! А гісторыкам матэрыяльнай культуры, апроч таго, вядома яшчэ, што лазанкі (ці польскія, ці беларускія) — гэта адаптацыя славутай лязаньі, адной з найбольш папулярных страў італьянскай кухні. Ужо гарачэй?

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Алесь Белы

Каментары

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай18

БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў3

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі

У Казані невядомыя атакавалі канваіраў і вызвалілі зняволенага1

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі19

Спіс мерапрыемстваў за мяжой да Ночы расстраляных паэтаў1

Лукашэнка расказаў, які абутак носіць8

Польская пракуратура шукае беларуса, якога абвінавачваюць у забойстве полькі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць