Архіў

Беларускі Чарнігаў

20 лютага ва ўкраінскім Чарнігаве прайшоў сход кандыдатаў у дэпутаты, што бралі ўдзел у леташніх парлямэнцкіх выбарах. Памяшканьня для правядзеньня спатканьня ў Беларусі не знайшлося.

110 удзельнікаў сходу абмеркавалі стратэгію апазыцыі падчас прэзыдэнцкіх выбараў. Сустрэчу вялі сяброўка Сойму Партыі БНФ Валянціна Сьвяцкая й сакратар ЦК ПКБ Валеры Вухналёў.

Аляксандар Дабравольскі, які ўваходзіць у экспэртную групу пры Пастаянна дзейнай нарадзе дэмакратычных сіл (ПДН), прэзэнтаваў удзельнікам напрацоўкі ПДН — падыходы да стварэньня праграмы аб’яднаных дэмакратычных сіл, вылучыўшы тут некалькі падставовых прынцыпаў: незалежнасьць, дэмакратыя, свабода, рынкавая эканоміка, а таксама асновы стратэгіі грамадзкай кампаніі, прымеркаванай да прэзыдэнцкіх выбараў. Расьпісаныя этапы й меркаваныя мэханізмы вылучэньня адзінага кандыдата, ягонай «раскруткі», правядзеньня сацыяльных кампаній і захады, скіраваныя на патрабаваньне абвяшчэньня праўдзівых вынікаў выбараў.

Самай чаканай часткай сходу былі выступы тых палітыкаў, што прэтэндуюць на званьне адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл. Прамаўлялі Аляксандар Вайтовіч, Сяргей Калякін, Уладзімер Колас, Анатоль Лябедзька, Аляксандар Мілінкевіч, Валеры Фралоў.

Сп.Фралоў прапанаваў стварыць новы каардынацыйны орган — Грамадзкую палату. Ідэя набрала тры галасы «за». Генэрал заявіў, што ў прапанаваных ПДН-схемах удзельнічаць ня будзе і пойдзе самастойна, тым больш што яму «сымпатызуюць людзі ў рэгіёнах, якія зьяўляюцца актывістамі самых розных апазыцыйных партый».

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Аляксей Жолудаў

Каментары

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада63

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі21

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя15

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам17

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар6

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно5

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада63

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць