У Нью-Ёрку беларусы адкрылі бюсты Тадэвушу Касцюшку і Кастусю Каліноўскаму
Бюсты беларускіх герояў адлілі ва Украіне паводле праекту беларускага скульптара Геніка Лойкі, піша «Радыё Свабода».

26 сакавіка каля будынка царквы Святога Кірылы Тураўскага на 401 Атлантык-Авэню ў Брукліне адбылося ўрачыстае адкрыццё бюстаў вялікім беларускім дзеячам — нацыянальнаму герою Беларусі, ЗША і Польшчы Тадэвушу Касцюшку і нацыянальнаму герою Беларусі — Кастусю Каліноўскаму.
Народжаны на тэрыторыі сучаснай Беларусі Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касцюшка браў актыўны ўдзел у вайне за незалежнасьць ЗША (1775 — 1783 гады). Па вяртанні на Радзіму ўзначаліў у 1794 годзе вызваленчае паўстанне народаў Рэчы Паспалітай супраць Расейскай імперыі.
Кастусь Каліноўскі ўзначаліў вызваленчае паўстанне супраць імперскай Расеі ў 1863 — 1864 гг.
-
«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам
-
«Байсол» абвінаваціў Стрыжака ў адмове перадаць кантроль над юрыдычнымі асобамі ў Польшчы і ЗША
-
Дэпартаваным палітвязням, каб абжыцца на новым месцы, зараз трэба простыя рэчы: вопратка, посуд, пасцель — збор
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары