Меркаванні1313

Коршунаў Карбалевічу: Дзве Беларусі сапраўды існуюць, але яны не падзеленыя межамі

Палітычны аналітык Валер Карбалевіч надрукаваў у калонцы «Радыё Свабода» сваё меркаванне адносна каштоўнаснага разыходжання беларускай прасторы: «Паралельна пачалі існаваць дзве Беларусі». З назвай артыкула можна пагадзіцца, але вось са зместам — катэгарычна не! І вось чаму, піша сацыёлаг Генадзь Коршунаў.

Генадзь Коршунаў

Па-першае, сапраўды цяпер цалкам слушна казаць пра тое, што паралельна існуюць Беларусь і Беларуссія. Першая — хаця і прыгнечаная, але прагнучая зменаў, панавання закону, бяспекі і нейкіх свабодаў. І другая — задаволеная існуючым ладам жыцця, прасякнутая шанаваннем дзяржавы і ўхваляючая гвалт. Розныя эксперты казалі пра гэта яшчэ летась і залетась. Я сам, напрыклад, пісаў пра дзве Беларусі ў «Штогодніку» за 2021 год.

Але — і гэта па-другое — гэтыя дзве Беларусі не падзеленыя межамі. Наадварот — яны існуюць менавіта на адной акупаванай зямлі, на тэрыторыі адной і той жа Рэспублікі Беларусь. Гэта прынцыповы момант!

Спадар Карбалевіч піша: «Беларусь у эміграцыі і лукашэнкаўская Беларусь — дзве розныя цывілізацыі». З аднаго боку, гэта нібыта так.

Але з іншага — нельга запісваць усіх, хто ёсць у Беларусі, у лукашэнкаўскія ябацькі!

Калі мы зараз не бачым наяўных праяў супраціву ў Беларусі, гэта не значыць, што яго няма і ўсе ў Беларусі «перагарнулі старонку». Беларусы не змірыліся, што б не вытвараў рэжым у краіне.

Беларусы трываюць і кожны робіць свой супраціў — інакш рэпрэсіі не пайшлі б на новы віток і ўсе б пляскалі ў далонькі расійскім танкам.

Так, рэжым разбурае, заціскае і выціскае ўсё, што можна. Але ж не, не пануе Беларуссія ў Беларусі. І так сцвярджаць — гэта не тое, што не адпавядае рэчаіснасці, але і наўпрост абражае тых, хто жыве, трывае і змагаецца на роднай зямлі!

Як можна запісваць у «лукашэнкаўцаў» сваякоў зняволеных?

Як можна запісваць у «лукашэнкаўцаў» чальцоў размеркаванай сеткі «Беларускага Гаюна»?

Як можна запісваць у «лукашэнкаўцаў» тых, кто кожны дзень рызыкуе трапіць за краты, але робіць сваю пачэсную беларускую справу — там, дзе ёсць, з тымі сіламі, якіе мае? Хто малюе, сумленна вучыць дзяцей, піша навуковыя артыкулы ці свой летапіс супраціву…

Я не разумею.

Я разумею іншае:

антылукашэнкаўская Беларусь, наша Беларусь — яна паўсюль. Незалежна ад межаў. І мы мусім яе ўмацоўваць праз узаемны давер і павагу адно да аднаго, надаючы ёй моцы і веры.

Па-трэцяе, я б не ідэалізаваў усіх, хто з’ехаў.

Розных беларусаў хапае ў замежжы, не толькі змагары там і шчырыя прыхільнікі беларушчыны.

Ёсць сярод іх і шчырыя прагматыкі эканамічнага профілю, і ябацькі сустракаюцца, і «чырвоныя чалавекі», і «рускамірцы»…

Са спадаром Карбалевічам я згодны ў тым, што на беларусах замежжа зараз падвоеная адказнасць за беларушчыну — за сябе і за тых, хто зараз не можа сказаць беларускае слова, узяць бел-чырвона-белы сцяг ці наляпіць на сваю машыну «Пагоню».

Вельмі шмат што ад нас залежыць. Але чаго мы — і самі, і ўсе нашыя высілкі — будзем вартыя без тых, хто зараз трывае і трымае беларушчыну ў Беларусі?

Таму — мая павага тым, хто зараз у Беларусі. Мой паклон вам за вашу мужнасць, моц і веру!

Чытайце таксама:

Валер Карбалевіч: Цяпер паралельна пачалі існаваць дзве Беларусі. І ў гэтым драма

Каментары13

  • Грышка
    24.12.2022
    Добра сказана, спадар Коршунаў! Вялікі дзякуй! Нізкі Вам паклон. Жыве Беларусь!
  • Ян Норман
    24.12.2022
    Так,я адпосьціў раней,што тэкст Карбалевіча-вельмі паверхневы.Калі не сказаць іншае-гэта такі мэссэдж:вы там будуйце Беларусь,у сваіх польшчах-амерыках,вось вам і пара мільянаў ад шчадрот еўразвязаўскіх на гэта.А у Белоруссіі-тут такая,хлопцы,сітуацыя,халера,што не дай Божа і лепей сюды не лезьці.
  • Raval
    24.12.2022
    "Est-ce qu'on emporte la Patrie à la semelle de ses souliers ?"

    Danton, refusing to flee.

Цяпер чытаюць

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Усе навіны →
Усе навіны

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа9

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне16

Cмехаёга: мастацтва выклікаць смех штучна2

Лукашэнка на перамовах у Амане ўставіў такое слова, што перакладчыца на арабскую разгубілася8

У Лідзе пабраліся шлюбам 15‑гадовыя хлопец і дзяўчына. Самай маладой маме Гродзеншчыны таксама 156

Фрыдман: Трампа цалкам задаволіць аўтарытарны рэжым у Мінску, які працягне арыентавацца на Расію17

«У плане былі яшчэ некалькі краін». Маршрут Лукашэнкі складалі так, каб не надта біла па здароўі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць