Здарэнні111111

Затрыманы за кантралёрку ў Наваполацку: Нельга прыніжаць бацькоў на вачах у дзяцей!

Непасрэдныя ўдзельнікі канфлікту расказалі «НН» свае версіі здарэння.

«Усе мы бываем сведкамі канфліктаў у транспарце, гэта звычайная з’ява. Але калі ў справу ўцягнутыя дзеці… Магчыма, я б не ўмяшаўся ў тую сварку, каб не дзеці. Яны сыгралі асноўную ролю. Бацькі для іх — галоўны аўтарытэт, таму нельга на вачах дзяцей іх так прыніжаць», — Аляксандр Бліноў расказаў «НН» пра прычыны канфлікту. Ён прызнае, што непасрэдна дзяцей кантралёрка не штурхала, але моцна іх напалохала.

«Я і сам некалькі разоў трапляўся кантралёрам, калі забываў праязны. Але заўсёды мы знаходзілі кампраміс. Гэтую жанчыну ведае ўвесь горад. Беспадстаўна грубая, жорсткая. У той вечар менавіта яна справакавала канфлікт».

Ці шкадуе Аляксандр пра свой учынак, які зрабіў яго вядомым на ўсю краіну? «Магчыма, шкадую. На цяперашні розум можна было дзейнічаць не так груба. Але менавіта ў той момант я не бачыў для сябе іншых спосабаў».

Аляксандр кажа, што ў прэсе пра здарэнне напісалі шмат няпраўды.

«Пішуць, што мяне адшукалі і затрымалі, што я быў у аўтобусе выпіўшы. Усё гэта, мякка кажучы, няпраўда. Мне патэлефанавалі сябры і расказалі, што пра мяне пішуць у інтэрнэце. Тады я пайшоў у міліцыю з павіннай, сам здаўся. Усё гэта ёсць у пратаколе.
Пра спіртное таксама смешна чуць. Я мала п’ю, у той вечар быў абсалютна цвярозы, бо заўтра трэба было на працу. У нас у сям’і ўвогуле да алкаголю ставяцца стрымана, ужываем толькі па вялікіх святах».

Аляксандр кажа, што ў міліцыі цягам трохдзённага затрымання да яго ставіліся добра, нават з разуменнем.

Бліноў працуе на Наваполацкай ТЭЦ, як і яго бацькі. «Гэта ў нас сямейнае». Кажа, што супрацоўнікі яго падтрымліваюць.

«Пасля той гісторыі ў аўтобусе сын кепска спіць»

Сваю версію здарэння расказаў карэспандэнту «НН» і мужчына, які разам з жонкай і дзецьмі апынуўся ў цэнтры канфлікту ў наваполацкім аўтобусе. Ён пажадаў захаваць ананімнасць.

«Мы ехалі дамоў. Зайшлі ў аўтобус, старэйшы сын прабіў тры талоны. Потым панапісвалі, што адзін талон мы прабілі ў іншым аўтобусе, што мы ўвогуле зайцамі ехалі», — скардзіцца мужчына. Па яго словах, талоны былі рознага колеру — два аранжавага, адзін сіняга. Але ўсе яны дзейсныя, прадаюцца ў кіёсках «Белсаюздруку», або ў кіроўцаў.

«Зайшла кантралёрка, папрасіла талоны. Сіні ёй нечым не спадабаўся. Дастала паперку, прабіла — адбіткі ад кампосцера супалі. Але яна ўсё адно не адступала. Заявіла, што гэты талон нядзейсны. А мы ўжо праехалі свой прыпынак. Гэта ўсё бачылі людзі».

Мужчына кажа, што далей па маршруце быў аддзел міліцыі і яны прапанавалі выйсці і разабрацца там. «Яна не захацела, сказала, што паедзем на канцавы прыпынак і будзем вырашаць пытанне ў дыспетчарскай. А гэта канец горада, прамзона. Нам туды ноччу з дзецьмі ехаць?»

У гэты момант у справу ўмяшаўся пасажыр, які схапіў кантралёрку за валасы. «Мы тады выйшлі і рэшту гісторыі бачылі толькі на відэа».

Мужчына расказвае пра наступствы скандалу.

«Жонка зняла пабоі, кантралёрка яе моцна штурхала. Ёсць сінякі на назе ад удару аб стойку, на руках адбіткі засталіся». Па яго словах, 4-гадовы сын пасля здарэння дрэнна спіць. «Цяпер з ім псіхолаг займаецца».

Нагадаем, што 26 лістапада ў Наваполацку ў гарадскім аўтобусе ўзнік канфлікт паміж пасажырамі і кантралёркай. За сям’ю, якая спрачалася з рэвізорам, заступіўся пасажыр. Аляксандр Бліноў схапіў жанчыну за валасы і трымаў яе, пакуль сям’я не выйшла з аўтобуса. Аматарскае відэа інцыдэнту трапіла ў інтэрнэт і гісторыя ў наваполацкім аўтобусе выбухнула на ўсю краіну. На Аляксандра завялі крымінальную справу, яму пагражае да 5 гадоў турмы.

У панядзелак у Наваполацкі райвыканкам і Аўтапарк №6 быў накіраваны адкрыты ліст, пад якім за два дні падпісалася каля 350 чалавек.
Пра гэта «НН» паведаміў адзін з ініцыятараў збору подпісаў. Кіраўніцтва горада просяць звольніць кантралёрку Шахрыну і забараніць ёй працаваць у кантрольна-рэвізійнай службе. А таксама паспрыяць «адэкватнаму разгляду справы» Блінова. Збор подпісаў працягваецца. У сацыяльных сетках створаныя адмысловыя групы ў падтрымку Блінова.

У сваю чаргу, Людміла Шахрына сцвярджае, што ў выніку сутычкі ў аўтобусе атрымала расцяжэнне шыйных звязак. І вымушаная наведваць псіхатэрапеўта. Яна кажа, што ад агрэсіі пасажыраў кантралёры ніяк не абароненыя.

Каментары111

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»11

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійскі амерыканскі інфлюэнсер папрасіў апісаць Пуціна адным словам. УСУ адказалі24

Літоўскі міністр расказаў, як вучыўся чытаць па-беларуску з часопіса «Вожык»29

Мінчанін паставіў на дзверы біяметрычны замок — яго выклікалі ў міліцыю3

«А людзей спытаць?» Адны клянуць Лукашэнку за намер ліквідаваць маршруткі, іншыя хваляць10

Беларускі добраахвотнік атрымаў статус інваліда вайны ва Украіне. Гэта першы выпадак, які стаў вядомы3

Жанчына дапамагла беларускаму ўцекачу незаконна перайсці мяжу — праз гэта ёй адмовілі ў польскім грамадзянстве. Што вырашыў суд8

У Маскве забілі і расчлянілі школьніка. Яго парэшткі кінулі ў сажалку12

Трамп, Пуцін, гомасэксуальныя кантакты і іншыя брудныя намёкі — у ЗША апублікавалі 20 тысяч файлаў Эпштэйна36

Два пасажырскія аўтобусы сутыкнуліся пад Мінскам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»11

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць