Грамадства66

ЦВК адправіў Лукашэнку прапановы па змене выбарчага заканадаўства

Цэнтрвыбаркам 3 снежня адправіў Аляксандру Лукашэнку прапановы па ўнясенні зменаў у выбарчае заканадаўства.
Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, у прыватнасці, выступае за пашырэнне магчымасцяў для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты палаты прадстаўнікоў праз наданне такога права рэспубліканскім грамадскім аб`яднанням колькасцю больш за тысячу чалавек.

ЦВК таксама прапаноўвае выключыць з артыкула Выбарчага кодэкса, што тычыцца правядзення перадвыбарнай агітацыі, палажэнне аб байкоце выбараў.
На думку ЦВК, агітацыя за байкот павінна рэгулявацца не выбарчым заканадаўствам, а законам аб масавых мерапрыемствах.

Цэнтрвыбаркам прапаноўвае павялічыць памеры асабістых фінансавых выбарчых фондаў кандыдатаў у дэпутаты парламента і прэзідэнты, а таксама даць магчымасць іх адкрыцця кандыдатам у дэпутаты мясцовых саветаў.

На думку Цэнтрвыбаркама, падчас агітацыйнай кампаніі можна адмовіцца ад выдзялення кандыдатам бюджэтных сродкаў для вырабу агітацыйных улётак.

Таксама ЦВК лічыць магчымым адмовіцца ад дэбатаў на радыё, пакінуўшы іх правядзенне толькі на тэлебачанні.

У ЦВК не выключаюць, што змены ў выбарчае заканадаўства могуць быць прынятыя да чарговых выбараў — дэпутатаў мясцовых саветаў, якія пройдуць не пазней за 23 сакавіка 2014 года.

Пра неабходнасць унясення зменаў у выбарчае заканадаўства ў ЦВК сталі заяўляць падчас парламенцкіх выбараў, што прайшлі 23 верасня гэтага года.
Пасля выбараў кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла БелаПАН, што «выбарчае заканадаўства Беларусі мае патрэбу ў мадэрнізацыі».

«Прынамсі, калі не выбарчую сістэму, то выбарчае заканадаўства мадэрнізацыя павінна закрануць. Нам ужо час пераходзіць ад такіх патрыярхальных нораваў, якія ў нас існуюць, а менавіта — суцэльнага масавага бюджэтнага фінансавання выбараў, калі ўсё робіцца за кошт улады, а кандыдаты ігнаруюць магчымасць стварыць фінансавыя фонды», — сказала кіраўнік ЦВК. Паводле яе слоў, Беларусі неабходна «пераходзіць у пэўным плане да капіталізму на выбарах».

Разам з тым, незалежныя эксперты мяркуюць, што прапановы ЦВК гавораць, хутчэй, пра падрыхтоўку імітацыі рэформ, чым пра рэальную мадэрнізацыю.

На іх думку, дэкаратыўныя змены ў чарговы раз будуць закліканыя прыкрыць нежаданне ажыццяўляць хоць колькі-небудзь сур`ёзную рэформу выбарчай сістэмы, напрыклад, якая тычылася б гарантаванага ўключэння ў выбарчыя камісіі прадстаўнікоў дэмакратычных структур, а таксама давання назіральнікам рэальнай магчымасці сачыць за падлікам галасоў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках2

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках

Усе навіны →
Усе навіны

Мінулай ноччу гамельчукі віртуальна апынуліся ў Бранскай вобласці

Рыбакоў: Ініцыятарам размовы з Лукашэнкам быў Трамп1

Лукашэнка Трампу: Праца па вызваленні зняволеных не спыняецца12

У Пакроўску зачысцілі ўсе расійскія ДРГ

Латушка: Званок Трампа Лукашэнку можа быць звязаны з магчымымі перамовамі на тэрыторыі Беларусі5

Дарадца Ціханоўскай расказаў пра іх камунікацыю з уладамі ЗША4

Ціханоўская пракаментавала размову Трампа з Лукашэнкам16

Балкунец: Я звязаўся з памочнікамі Трампа і папрасіў вызваліць 1300 палітвязняў17

Жыгар пра садыста Шынвізэ: Ён прыехаў у Германію па аднаразовай візе і ўжо атрымаў грамадзянства9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках2

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць