Улады Мінска раней абмяркоўвалі будучыню старога жылога фонду, у тым ліку «хрушчовак», якія раскіданыя па розных раёнах горада. У якасці аднаго з варыянтаў нават разглядалі расійскую мадэль рэнавацыі — калі замест капітальнага рамонту старыя дамы зносяць, а на іх месцы будуюць новае жыллё.

Старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мiнгарвыканкама Віктар Гуцько на прэс-канферэнцыі, аднак, растлумачыў, што ў Мінску такі падыход выкарыстоўваць не плануюць. Паводле яго слоў, знос «хрушчовак» у найбліжэйшай перспектыве не прадугледжаны.
Чыноўнік падкрэсліў, што для сталіцы ўжо вызначаная аптымальная колькасць насельніцтва — каля 2 мільёнаў чалавек. Гэта азначае, што неабходнасць у маштабным новым жыллёвым будаўніцтве змяншаецца, таму горад будзе больш увагі надаваць рацыянальнаму выкарыстанню тых тэрыторый, што ўжо ёсць.
Асноўны кірунак палітыкі — гэта так званае «аграньванне горада», г. зн. удасканаленне і абнаўленне наяўных гарадскіх кварталаў, а не іх поўная замена. Важным элементам стратэгіі таксама застаецца развіццё гарадоў-спадарожнікаў, якія павінны зняць частку нагрузкі з Мінска.
Цяпер у сталіцы ідзе грамадскае абмеркаванне новага генеральнага плана развіцця горада, дзе гэтыя прынцыпы будуць замацаваныя.
Сярэдняя цана метра ў Мінску — 1754 даляры
У двары звычайнай хрушчоўкі ў Грушаўцы зрабілі басейн. Але не каб купацца, а для прыгажосці
Суседзі зрабілі кухню ў лоджыі, і цяпер у суседзяў чуваць звон посуду
Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях
Рэнавацыя пагражае гістарычным помнікам. «Мэтазгоднасць іх капрамонту адсутнічае»
За колькі прадаюць хрушчоўкі, якія ўлады падумваюць зносіць
Каментары
Там даўно няма каму чуць. І няма каму і як рэагаваць.
Даўно кажуць "не расці", пры гэтым самі ж паралельна выдаюць рашэнні пра новыя раёны.
"Аграньванне" - гэта па іншаму сказанае "ўшчыльненне" (уплотнение), толькі каб без звычных негатыўных асацыяцый.
Капрамонт? 1 раз за лайфтайм брэжнеўкі. Па сутнасці гэтага "асваення" грошай:
1. Там бойлерная з'явілася над апошнім паверхам у выніку гэтага капрамонта? Можна выдахнуць спакойна, што больш ніколі не ўбачыш зімою зяленай травы над трубамі цепласетак?
2. Быў здзейснены пераход ад вертыкальнай разводкі труб цепланосьбіта (калі труба нырае з кватэры ў кватэру)?
Можна пасьля гэтага капрамонта убачыць рэальны расход цяпла у тваёй кватэры?
3. Можна быць спакойным, што не апячэш рукі вадою, пададзенай пасьля планавага адключэння летам?
Побач з'явілася крама сантэхнікі з асобным кранам для вады з бойлера, як тое ў мінулым стагоддзі было зроблена у Брытаніі?
2. Што стала з вільготнасццю у брэжнеўцы пасьля абшыўкі сцен пенапластам?
Мне кашмарам яшчэ год таму здаваўся іншы кавалак горада з-за вар'яцкай шчыльнасці застройкі і татальнага вынішчэння зялёных зон, а цяпер я назіраю як тое ж самае робяць з нашым кавалачкам "савецкага рая".
Вар'яты бачаць квадратныя кіламетры паваленага лесу пад Мінскам, але накідваюцца зараз на старыя дрэвы люцей за баброў.
Шквальны вецер нават сляпы пачуе, любое старое дрэва, якое хоць над чым навісае, памецяць і спілуюць. Добра, не будзе пагрозы ад дрэва, ну а пра смерць дзіцяці ў аўто у Італіі ад цеплавога удара "лесарубы" чыталі?!
"Можаце паўтарыць"? Ну..пасядзіце ў аўто на паркоўцы насупраць Пушкіна 43A. Парадуйце італьянскага чытача. І не забудзьце глянуць на тое месца дзе у Мінску сам пан Ізраілевіч жыве, перад тым як загнуцца ў аўто на паркоўцы перад яго нерухомасццю для піпла.