Грамадства55

Ці стала танней і хутчэй ездзіць у цэнтр Мінска на метро? — калькулятар жыхара Паўднёвага Захаду

З дня адкрыцця новых станцый метро прайшоў ужо месяц.

З дня адкрыцця новых станцый мінскага метро прайшоў месяц. ДАІ разабралася з заторамі на дарогах, сталічныя транспартнікі кропкава падправілі новыя маршруты аўтобусаў і тралейбусаў, пасажыры вылічылі для сябе аптымальны шлях у цэнтр горада. Жыхары Паўднёвага Захаду і Малінаўкі ўсё радзей абураюцца, што не могуць даехаць без перасадак да басейна «Няптун», паліклінікі ці пошты…

Карэспандэнт «НН», які месяц таму пачаў карыстацца выгодамі метро, пралічыў, колькі яму ўдалося ашчадзіць часу і грошай.

Жыццё да метро

Ездзіць штодзень на працу ў цэнтр горада мне даводзіцца з вуліцы Рафіева — гэта мікрараён Паўднёвы Захад-3.

Аптымальным па зручнасці, але нятанным спосабам раней быў шлях на аўтамабілі.
Калі не ехаць у час пік, то адолець 10 кіламетраў дарогі да рэдакцыі ўдавалася за 25–30 хвілін. Іначай даводзілася адстаяць у заторах яшчэ каля 5–10 хвілін.

Зрэшты, каля самага дому знаходзіцца прыпынак грамадскага транспарту з рамантычнай назвай «Кафэ Дыялог». Вось толькі з’ехаць з яго ў цэнтр горада немагчыма.

Каб сесці ў аўтобус/тралейбус, трэба прайсціся на суседнюю вуліцу Голубева ці да праспекта Любімава.
На гэты шлях дадаткова марнуецца 5–7 хвілін хады. Пасля заставалася было ўціснуцца ў грамадскі транспарт, дабрацца да канцавой станцыі «Інстытут культуры» і пад’ехаць да «Плошчы Перамогі».

Нарэшце, трэці варыянт — маршрутнае таксі. Уціснуцца ўраніцы ў мікрааўтобусы, якія вывозілі ў цэнтр жыхароў Малінаўкі, раз-пораз удавалася. Ехаць, вядома ж, даводзілася стоячы.

А вось злавіць увечары маршрутку на праспекце Незалежнасці было амаль немагчыма. Можна было марна адстаяць на прыпынку хвілін 20, а пасля плюнуць, і ўсё ж ісці ў метро.

Новыя станцыі — новыя правілы

Пасля адкрыцця «Грушаўкі», «Міхалова» і «Пятроўшчыны» варыянтаў паездак у цэнтр у мяне стала істотна больш. Адлегласць ад кватэры да канцавой станцыі метро складае менш за два кіламетры — у добрае надвор’е можна і прайсціся пешшу.

Апроч таго, узнік і класічны еўрапейскі варыянт для жыхароў прыгарадаў — дабрацца на уласным аўто да падземкі, пакінуць машыну ў паркінгу і рушыць у цэнтр на метро.
Праўда, бліжэйшая арганізаваная стаянка (у дадатак, платная) знаходзіцца каля забаўляльнага цэнтру «Тытан». Пакідаць аўто там на паўдні, а пасля яшчэ ісці да метро — эканамічна нявыгадна.

Якое выйсце знайшлі для сябе кіроўцы? Многія паркуюцца каля «Макдональдса», дзясяткі два аўтамабіляў там змяшчаюцца без усялякіх праблем. Апроч таго, аўтамабілісты аблюбавалі для сябе маленькі тупік, які пакінулі пасля сябе будаўнікі праспекта Дзяржынскага. Прыпаркаваўшыся там, можна ўжо праз хвілін стаяць на платформе «Пятроўшчыны». Ці можна там пакідаць аўто? Калі заязджаць у тупік з боку Голубева, то ніякіх знакаў забароны на дарозе не стаіць… Так ці інакш,

40–50 аўтамабіляў штодзень знаходзяць там сабе прытулак. Уначы гэтая імправізаваная стаянка стаіць пустая, відаць, кіроўцы гэтых машын таксама абіраюць для сябе варыянт аўто+метро.

Дабірацца на метро на наземным грамадскім транспарце таксама стала прасцей. Чатыры прыпынкі — і вось ужо «Пятроўшчына». Прычым колькасць аўтобусаў і тралейбусаў такая, што яны пад’язжаюць да прыпынку кожныя дзве-тры хвіліны.

Зрэшты, не хочацца адкідаць і паездкі ў цэнтр горада на машыне. Такі варыянт становіцца самым выгадным, калі ехаць удвух ці з яшчэ большай колькасцю пасажыраў.

Падчас эпідэміі грыпу пераплаціць за літр-другі саляркі атрымаецца танней, чым лячыцца пасля «чыхаў» і «кашляў» іншых пасажыраў.

А вось варыянт з паездкамі на маршрутным таксі выпрабавання часам не прайшоў. Мікрааўтобусаў стала відавочна менш — напрыклад, закрыўся маршрут 1175 «Малінаўка-Уручча». У выніку,

калі ўлічыць час чакання, маршрутнае таксі стала самым марудным відам транспарту.

Прыкладны час і арыенціровачны кошт паездкі можна ўбачыць у табліцы. Для паездкі на аўто закладзеныя выдаткі на амартызацыю (+10%). Дарэчы, расход паліва — 7 літраў саляркі на 100 км. Для паездкі на аўтобусе і метро кошт паездкі вылічаны як 1200 рублёў (праязны на месяц каштуе 97 500 рублёў, і мы едзем па ім чатыры паездкі штодзень 20 будніх дзён у месяц). Нарэшце, калі нам патрэбна толькі метро (2 разы ў дзень), танней будзе набываць жэтоны па 1700 рублёў.

Каментары5

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай32

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі10

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

Люксавы італьянскі брэнд Miu Miu выпусціў калекцыю, якую параўналі з халатамі з ЦУМа5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай32

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць