Здарэнні11

У расіяніна на мяжы канфіскавалі гадзіннік ад атамнай лодкі

Незвычайны груз з перавышэннем радыяцыйнага фону быў выяўлены 6 снежня на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, грамадзянін Расіі ўязджаў у краіну на сваёй «Аўдзі» праз пункт пропуску «Новая Гута». Пры правядзенні ўсіх відаў кантролю пагранічны нарад зафіксаваў значнае перавышэнне дапушчальнага ўзроўню радыяцыі 11,6 мкЗв/гадз — пры дапушчальнай норме 1 мкЗв/гадз.

Іншамарка была неадкладна абследаваная спецыяльнымі прыборамі дазіметрычнага кантролю, вымярэнні паказалі, што крыніца выпраменьвання знаходзіцца ў багажніку аўтамашыны. Група спецыялістаў радыеметрычнай лабараторыі Гомельскай пагранічнай групы, якая прыбыла на месца, выявіла, што «фаніць» механізм гадзінніка. Такое перавышэнне даў радый-226, які знаходзіўся ў корпусе.

Паводле слоў уладальніка прадмета, яны з маці вярталіся з Хмяльніцкага дамоў у Пскоў. Ва Украіне яны гасцявалі ў сваяка — ваеннага пенсіянера. Той і паднёс ім такі падарунак, не падазраючы пра яго небяспечнае начынне.

Паводле меркавання экспертаў, такі механізм устанаўліваецца на падводных лодках і караблях з ядзернай сілавой устаноўкай. Ён не ўяўляе пагрозы жыццю і здароўю людзей, пакуль знаходзіцца на адлегласці больш за метр і яго герметычнасць не парушаная.

Прыбор перададзены ў Гомельскую мытню.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме22

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме22

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць