Эканоміка33

«Перспектыва» выступае супраць павелічэння адзінага падатку для ІП

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Перспектыва» выступае супраць павелічэння адзінага падатку для ІП.
Як паведаміў БелаПАН старшыня рады грамадскай арганізацыі Анатоль Шумчанка, адпаведны зварот адпраўлены ў Адміністрацыю прэзідэнта і ў Камітэт дзяржаўнага кантролю.

«Перспектыва» просіць разгледзець пытанне «аб спыненні дзеянняў Міністэрства па падатках і зборах, скіраваных на чарговае павелічэнне адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў».

«Насуперак прапісанай у дырэктыве № 4 аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы нормы (пункт 4.1): „…забяспечыць правядзенне на пастаяннай аснове працы па зніжэнні падатковай нагрузкі…“ урад працягвае „генацыд“ індывідуальных прадпрымальнікаў, што пацвярджаецца данымі афіцыйнай статыстыкі», — гаворыцца ў звароце.

На думку «Перспектывы», «адзіны падатак у Беларусі страціў свой першапачатковы сэнс — фіксаванага плацяжу, які спрошчвае падатковае адміністраванне, якім ён з’яўляецца ў цывілізаваных краінах.
Ён аброс павышальнымі каэфіцыентамі, ПДК у фіксаванай суме, апрача таго, методыка яго вылічэння таксама пастаянна дапрацоўваецца МПЗ у мэтах павелічэння падатковай нагрузкі на кожнага прадпрымальніка».

«Перспектыва» таксама зазначае, што ў пачатку 2012 года Міністэрства па падатках і зборах ужо ажыццявіла планы па павелічэнні ставак адзінага падатку для ІП у два разы. «Урад забывае, што сацыяльная функцыя, якую выконвае індывідуальнае прадпрымальніцтва ў эканоміцы краіны, вельмі значная. Сёння яно дае працу 250 тысячам чалавек, на ўтрыманні ў аднаго прадпрымальніка знаходзяцца ў сярэднім два-тры чалавекі, забяспечвае прымальнымі па цане і якасці таварамі насельніцтва, што складае па аб’ёме ¼ рознічнага тавараабароту Беларусі», — зазначаецца ў лісце.

«Перспектыва» просіць умяшацца ў ініцыятвы МПЗ па павышэнні адзінага падатку для прадпрымальнікаў, «скіраваныя на ўдушэнне сектара індывідуальнага прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, і прадухіліць рост падаткаў і выспяваючы ў краіне з-за нядальнабачнай палітыкі ўрада сацыяльны выбух».

Паводле інфармацыі «Перспектывы», у Мінску адзіны падатак на ІП прадугледжваецца павялічыць на 30%, у рэгіёнах — да 50%.
«Разам з падатковай нагрузкай, якая ўзрасла сёлета ў два разы, павялічылася арэнда ў 1,5–2 раза, з якой таксама з нашых грошай выплачваюцца падаткі. Атрымліваецца, што на прадпрымальнікаў кладзецца катастрафічная нагрузка, і, паводле слоў многіх прадпрымальнікаў, яны працуюць на дзяржаву і на арэндадаўцу. На сваё ўтрыманне грошай у іх можа і хапае, але на развіццё бізнесу няма», — зазначыў Шумчанка ў каментарыі БелаПАН.

«Фактычна сёння прадпрымальнікі становяцца донарамі для астатніх суб’ектаў гаспадарання.
Рапартуючы аб зніжэнні ставак падатку для адной групы прадпрымальнікаў, якія выкарыстоўваюць іншую форму падаткаабкладання (напрыклад, спрошчаную сістэму падаткаабкладання), урад перакладвае падатковую нагрузку на іншых (плацельшчыкі адзінага падатку)», — мяркуе кіраўнік «Перспектывы».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку2

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША скароцяць фінансаванне абароны еўрапейскіх краін, якія мяжуюць з Расіяй17

У Аргенціне сямейная пара вярнула карціну, скрадзеную нацыстамі. Хоць і не хацела гэтага рабіць

МЗС Польшчы: Затрыманне паляка ў Лепелі можа быць правакацыяй9

З'явіўся новы траян, які крадзе даныя банкаўскіх картаў

У Мінску заўважылі самаробную прыбудову да першага паверха шматпавярховіка. Гэта законна?4

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»25

Бусел замест выраю заляцеў у цэнтр Гродна ВІДЭА2

«Апантаны ідэяй рэваншу за разгром нацысцкай Германіі». Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ выбралі новую цэль7

Макрон аб'явіў пра гатоўнасць 26 краін накіраваць свае войскі ва Украіну7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку2

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць