Свет1717

Трамп: Здаецца, мы страцілі Індыю і Расію

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп апублікаваў у пятніцу ў сацсетцы Truth Social фота лідараў Кітая, Індыі і Расіі з каментаром аб тым, што дзве дзяржавы аказаліся ў сферы ўплыву Кітая, піша Расійская служба Радыё Свабода.

Уладзімір Пуцін. Нарэндра Модзі і Сі Цзіньпін. Фота: Suo Takekuma — Pool/Getty Images

«Здаецца, што мы страцілі Індыю і Расію, якія перайшлі да глыбокага і цёмнага Кітаю. Жадаю ім доўгай і квітнеючай сумеснай будучыні!»— напісаў Трамп.

На фота, зробленым, відавочна, падчас нядаўняга саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Кітаі, кітайскі лідар Сі Цзіньпін выходзіць з дзвярэй з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, за імі ідзе прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі.

СМІ раней паведамлялі пра канфлікт паміж Трампам і Модзі і пра тое, што індыйскі прэм'ер перастаў адказваць на званкі з Вашынгтона. Злучаныя Штаты нядаўна ўвялі для Індыі дадатковыя пошліны — у тым ліку ў сувязі з закупкамі гэтай краінай расійскай нафты. З Уладзімірам Пуціным Трамп нядаўна сустракаўся на Алясцы, абодва прэзідэнты ацанілі вынікі сустрэчы як добрыя. Аднак ніякага прагрэсу па пытанні аб завяршэнні вайны ва Украіне, якога дамагаецца Трамп, дасягнута да гэтага часу не было.

Трамп апошнім часам неаднаразова казаў, што расчараваны Пуціным. Некалькімі днямі раней прэзідэнт ЗША ўжо каментаваў візіт Пуціна ў Кітай. Ён выказаў здагадку, што Сі Цзіньпін, Пуцін і кіраўнік КНДР, якія сабраліся разам на вайсковым парадзе ў Пекіне, «ладзяць змову» супраць ЗША.

У Крамлі гэта адкінулі і выказалі здагадку, што Трамп іранізуе.

Каментары17

  • Васіль
    05.09.2025
    Сітуацыя складаная. Сапраўды ідзе сусветная вайна.
  • гыыыы
    05.09.2025
    надо же - заметил! зоркий глаз, однако, у старикашки))) интересно, а беларусы бы выбрали второй раз Лу, как американцы этого?
  • Што цікава
    05.09.2025
    Асабіста ён, Трамп, хутка страціць і сваю ўласную краіну.

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?4

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Паветраныя сілы Украіны збілі дзве расійскія ракеты «Кінжал», якія ляцелі на Львоў

Стала вядома, дзе цяпер будзе жыць янот, якога прывезлі ў Беларусь у кантэйнеры з машынамі10

Жыхарку Гомеля кінулі ў калонію па шасці крыміналках за каментары ў тэлеграме3

У Сербіі здымаюць фільм па «Альпійскай баладзе» Васіля Быкава3

У гомельскай карціннай галерэі разрэкламавалі мерапрыемства з нагоды Дня святога Валянціна. А пасля спалохаліся і адмянілі1

Калеснікава расказала, у чыёй кватэры і як яна цяпер жыве11

Адзін трэнер працуе на Алімпіядзе адразу з 16‑цю фігурыстамі з 13‑ці краін. Толькі паспявай пераапранацца6

«Выслухаю ваша ныццё. Дорага». Дыпламаваны спецыяліст Ілля Дабратвор прапануе псіхалагічныя кансультацыі16

Побач з Курганом Славы за мільён долараў прадаюць старую базу адпачынку. Што гэта за аб'ект?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?4

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць