Грамадства

На беларуска-літоўскай мяжы ў 2013 г. з'явяцца два дадатковыя пасты

Праблема чэргаў на беларуска-літоўскай мяжы абмяркоўвалася на нарадзе ў літоўскім урадзе з удзелам новага міністра замежных спраў Лінаса Лінкявічуса (да прызначэння ён быў паслом у Мінску).

Праца памежнага пераходу ў Медзінінкаі (Медніках) стала тармазіцца два тыдні таму пасля затрымання 29 супрацоўнікаў літоўскай мытні, якія падазраюцца ў хабарніцтве і злоўжыванні службовым становішчам. На мінулым тыдні чарга з грузавікоў даходзіла да 10 кіламетраў, кіроўцы стаялі на мяжы па некалькі сутак.

Запрошаны на пасяджэнне ўрада генеральны дырэктар мытнага дэпартамента Літвы А.Шыпавічус сказаў, што сітуацыя ў Медзінінкаі (Медніках) застаецца складанай.
Аднак чэргі сталі менш і ў гэты момант, як з боку Літвы, так і з боку Беларусі стаіць па 200 грузавікоў, якім трэба чакаць да паловы сутак.

Ён адзначыў, што для вырашэння праблемы, якая паўтараецца штогод, неабходныя два новыя памежныя пункты.

Гендырэктар мытнага дэпартамента кажа, што чэргі павялічваюцца не з-за затрымання мытнікаў.

Паводле яго слоў, такая сітуацыя здараецца кожны год з набліжэннем святаў, а ў гэтым годзе работу ўскладняюць і складаныя ўмовы надвор’я.

Яшчэ больш дрэнная сітуацыя на пастах у Шальчынінкаі і Лаварышках, дзе грузавікі вымушаныя чакаць суткі.

Новы кіраўнік МЗС заявіў, што чэргі на памежных пунктах не робяць Літве гонару і праблему трэба вырашыць як мага хутчэй, палепшыўшы інфраструктуру пастоў, увядзеннем электроннай сістэмы, каб перавозчыкі маглі загадзя рэзерваваць час перасячэння мяжы. Але для гэтага неабходна ўхваленне суседзяў.

«Па маіх звестках, яны разумеюць, што сітуацыя кепская і трэба прадпрымаць ўзгодненыя рашэнні», — сказаў Лінас Лінкявічус.

У што абыйдзецца абсталяванне новых памежных пунктаў, Лінкявічус не сказаў, але абяцае, што яны павінны з’явіцца ўжо ў наступным годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы10

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Беларусі ўручыў Літве ноту ў сувязі з закрыццём мяжы6

Генадзь Фядыніч з матэрыялаў следства даведаўся, што за ім сачылі 17 гадоў і для гэтага нават ставілі жучкі праз адтуліну з паверха вышэй

Грамадзяне з літоўскім ВНЖ могуць праехаць праз «Каменны Лог» толькі ў бок Літвы16

Рыжанкоў пра закрыццё Літвой мяжы: Гэта правакацыі для апраўдання антыбеларускіх, антырасійскіх падыходаў14

Памежны пераход у Беняконях закрыты цалкам13

«Вялікія рызыкі тупа страціць тавар». Спыталі кантрабандыста і памежніка, навошта Беларусь закідвае Літву і Польшчу зондамі11

Ціханоўская: Мы падтрымліваем санкцыі пры захаванні межаў адкрытымі для пасажырскіх перавозак15

Выйшла на свабоду палітзняволеная маці траіх дзяцей Юлія Лаптановіч. Яна ўжо выехала да сям'і за мяжу4

Украінцы збілі штурмавы верталёт Ка-529

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы10

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць