Навука і тэхналогіі11

Кангрэс даследчыкаў Беларусі заснаваў навуковую прэмію

Штогод эксперты будуць выбіраць найлепшых навукоўцаў года.

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі заснаваў штогадовую прэмію за найлепшую навуковую публікацыю пра Беларусь у галіне сацыяльных і гуманітарных навук.

«Рэч у тым, што зараз гуманітарныя дысцыпліны знаходзяцца ў складаным стане, — кажа адзін з заснавальнікаў кангрэса Андрэй Казакевіч. — Наша задача, узняць цікавасць да гуманітарных навук, паспрыяць папулярнасці і павысіць узровень працаў».

Ідэя прэміі ўзнікла пасля Другога кангрэса, які сёлета ладзіўся ў Каўнасе. Стала зразумела, што за год з’явілася шмат выдатных працаў, але ў той самы момант непрафесіяналізму ў удзельнікаў кангрэса (асабліва пачаткоўцаў) таксама яшчэ хапае. Тым не менш,

вартыя навуковыя працы часам проста не набываюць неабходнага рэзанансу ў грамадстве.

«Гэта персанальная прэмія, — кажа спадар Казакевіч.-То бок яе не можа атрымаць група навукоўцаў. І, канечне, гэта прэмія для беларусаў-то бок мы будзем прымаць працы і ад беларускіх навукоўцаў замежжа, аднак для ўключэння іх у шорт-ліст прэміі, будзе важна, каб яны падпадалі пад пэўныя крытэры».

Паводле словаў спадара Казакевіча,

цяпер навуковыя прэміі Беларусі гэта амаль што манаполія дзяржавы
. У большасці выпадкаў лаўрэаты вызначаюцца згодна з пасадамі і іх становішчам у дзяржаўнай іерархіі. Прэмія заснавальнікаў Кангрэса створыць іншую іерархію, у якую трапяць як незалежныя навукоўцы, так і «дзяржаўныя».

«Экспертаў мы будзем запрашаць і з дзяржаўных установаў, інакш немагчыма, — тлумачыць Казакевіч. — Склад журы будзе абвешчаны ў лютым, а шорт-ліст прэміі — у сакавіку».

Адправіць сваю працу на конкурс можа кожны, аднак яна павінна падпадаць пад наступныя крытэры: гэта мусіць быць тэкст памерам не менш за 20 тысяч знакаў (навуковы артыкул, манаграфія ці іншая акадэмічная форма прэзентацыі вынікаў даследавання), напісаны адным ці некалькімі аўтарамі (але пад навуковай рэдакцыяй аднаго чалавека).

Прэмія мае тры намінацыі:

1) Сацыяльныя навукі: палітычныя навукі, сацыялогія.

2) Гуманітарныя навукі: філасофія, філалогія, лінгвістыка, мастацтвазнаўства.

3) Гісторыя.

Публікацыі па праве і эканоміцы будуць прымацца ў тым выпадку, калі праца мае міждысцыплінарны характар і чапляе праблематыку асноўных сацыяльных і гуманітарных дысцыплін.

Памер прэміі — не меней за чатырыста еўра для кожнага з пераможцаў. Цырымонія ўручэння адбудзецца падчас Трэцяга Кангрэса даследчыкаў Беларусі, які, як стала вядома, адбудзецца 11–13 кастрычніка 2013 года ў Каўнасе.

Тэрмін падачы заяўкі — да 20 лютага 2013. Прапановы можна дасылаць па адрасе [email protected].

Каментары1

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зацвердзілі сакрэтныя будаўнічыя нормы12

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж53

«Дарагія расейскамоўныя беларусы! Вы пакідаеце незамкнёнымі дзверы хаты, за якімі ўжо стаіць кодла бандытаў»192

У Фінляндыі затрымалі былога вагнераўца, які прасіў прытулку. Ён ваяваў у Бахмуце2

Былы форвард зборнай Беларусі Вячаслаў Глеб стаў бацькам1

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА43

У Беларусі бясплатна раздадуць курэй і пеўняў3

За ўдзел у пратэстах асудзілі кандыдата юрыдычных навук і яго бацьку-бізнэсмена1

Жыхарка Ельска вырасціла памідор вагой 1 кілаграм3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць