Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»22

Знаёмства з "каётам"

Інтэрнэт — гэта абсяг свабоды, і бяскрылая прапагандысцкая машына тут заўжды будзе буксаваць. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Калі распавядаў днямі, "Як я чытаў лекцыю ў рэдакцыі "Монд", давялося дастаць з шафы старыя нататнікі. Знайшоў там яшчэ шэраг цікавых эпізодаў. Напрыклад, пра знаёмства з "каётам".

1992 год. Рэдакцыя "Лібэ" (так фамільярна клічуць левую "Лібэрасьён"). Мой суразмоўца — Базыль Карлінскі. З асяродзьдзя эмігрантаў, у рэдакцыі лічыцца спэцыялістам па экс-СССР. На ягоным стале шыкоўная рэч — кампутар. Беларускія рэдакцыі тады толькі прыглядаліся да дзівоснай тэхналёгіі.

Карлінскі — стары газэтны воўк. Ні хвіліны марнатраўства. Выціскаючы карысьць нават са шляхетнай размовы з госьцем, ён паралельна дзяўбе па клявішах, папаўняе даведачны файл. У разьдзеле "Беларусь" там ужо фігуруюць прозьвішчы Пазьняка, Навумчыка, Івашкевіча… Просіць падкінуць яшчэ палітычных імёнаў, ды, калі можна, з каардынатамі.

"Давайце і ваш тэлефон зафіксую. Мо' спатрэбіцца спраўдзіць нейкую інфармацыю. Спадзяюся, КГБ ня будзе ў прэтэнзіі?" — жартуе Карлінскі.

"Ага, вам тут жартачкі", — думаю сам сабе. І разам з тым зайздрошчу: як зручна мець пад рукой столькі інфармацыі, не ведучы, як мы, экс-саўкі:), пыльных тэчак-дасье!

Раптам адзін з журналістаў роспачна крычыць: "Каёт зжор мой артыкул!"

А я ўсю вандроўку камплексую без перакладчыка. Вось і тут мільгае: ні ў дугу мая француская! Ну які яшчэ, да д'ябла, у рэдакцыі каёт?

Высьветлілася: я не памыліўся, проста тут такі слэнг! Паводле асацыяцыі з пражэрлівай і подлай пачварай мянушку прыклеілі кампутарам. Тады гэтая тэхніка была навінкай і для тамтэйшых газэтчыкаў, так што сюрпрызаў ставала. Увогуле ж кожны з нас праходзіў праз пэрыяд вучнёўства, калі праклятая машына завісала, зьядала файлы ды падкідала іншыя брыдкія неспадзяванкі, на тле якіх патрыярхальныя кардонныя тэчкі-дасье згадваліся з замілаваньнем.

Але так ці іначай, тэхнічнае ўзбраеньне францускіх калегаў здавалася на той час фантастычным. Яны рабілі газэту ўдвая апэратыўней, чым мы. Вярнуўшыся дадому, я заняўся прыручэньнем адносна распаўсюджанага тады ў нашых палестынах "каёта" 286-й мадэлі (ці памятаеце, вэтэраны інфармацыйных войнаў? :) Некаторыя калегі кпілі: а машыністкі нашто? Табе ж за гэта даплачваць ня будуць! Пайшлі лепей на піва!.. (Дарэчы, хто-кольвек зь іх не пасябраваў з кампутарам і па сёньня.)

Між тым сёньня недзяржаўныя беларускія мэдыі, выбітыя з традыцыйнай сыстэмы распаўсюду, выжываюць праз інтэрнэт. Тарашкевіца мае перавагу над наркамаўкай менавіта ў віртуальным абсягу (і ўжо таму, дарэчы, зьвесьці яе пад корань аніяк не пашэнціць). Нават ідэолягі з адміністрацыі мусяць прызнаваць: дзяржаўная журналістыка слаба трывае канкурэнцыю ў сеціве!

Сапраўды, сайты дзяржаўных пэрыёдыкаў, створаныя з-пад палкі, пераважна нецікавыя. Бляклыя дайджэсты друкаваных вэрсыяў. Ужо даўно не палохаюць мэдыйных начальнікаў "каёты", але стрымліваюць ідэалягічныя фобіі. Баючыся крамолы, на казённых ўэб-пляцоўках за рэдкім выключэньнем не адважваюцца на дыскусіі, форумы. Інтэрнэт — гэта абсяг свабоды, і бяскрылая прапагандысцкая машына тут заўжды будзе буксаваць.

ЗЫ. У незалежнай ўэб-журналістыкі таксама стае хібаў, але гэта асобная вялікая тэма:)

Каментары2

Цяпер чытаюць

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі10

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў Мядзведзева «былым прэзідэнтам-няўдачнікам» і параіў сачыць за словамі7

У Беларусі смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць5

«Трэба раздзяліць адукацыю і беларусізацыю». Нечаканая прапанова гісторыка Цімоха Акудовіча29

Мінчук купіў на аўкцыёне кватэру з пенсіянеркай, якая два гады наадрэз адмаўляецца высяляцца11

Кветкі, мурал і тысячы прыхільнікаў. Як прайшло развітанне з Озі Осбарнам у яго родным Бірмінгеме

Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў8

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа2

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць3

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі10

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць