Спорт8787

Аляксандра Герасіменя: Эстэтычна мне бліжэйшы бел-чырвона-белы сцяг

На сайце «Прессбола» прайшла анлайн-канферэнцыя са знакамітай беларускай плыўчыхай Аляксандрай Герасіменяй — чэмпіёнкай свету, двухразовай сярэбранай медалісткай Алімпійскіх гульняў-2012.

Сярод іншага, ёй было зададзена наступнае пытанне: які сцяг вам бліжэй: чырвона-зялёны ці бел-чырвона-белы?

Аляксандра адказала наступнае:

«З пункту гледжання эстэтыкі бел-чырвона-белы, вядома, больш сімпатычны. Ды і гісторыя ў яго куды больш багатая і насычаная
— Вялікае княства Літоўскае, Наваградак, Мір, Нясвіж.
Мне не хочацца думаць аб тым, што Беларусь вядзе адлік ад 1917 года і ганарыцца тым, што мы чэмпіёны свету па колькасці вуліц Леніна, Маркса, Энгельса і яшчэ бог ведае каго, хто ў нас ніколі не быў.
У нашай гісторыі ёсць нямала слаўных дат,
і давайце не будзем забываць, што ў свой час ВКЛ было адной з самых уплывовых дзяржаў Еўропы.

Вельмі вялікае ўражанне на мяне зрабіла інтэрв’ю «Прессболу» нашага знакамітага гісторыка Захара Шыбекі, у якім ён распавёў шмат чаго пра невядомыя старонкі гісторыі краіны.

Шкада, вядома, што мы выпусцілі ініцыятыву, і літоўцы лічаць сябе нашчадкамі той вялікай дзяржавы.
Нам не хапае каранёў, каб адчуць сябе вялікай нацыяй, а генетыка — вялікая штука, якая творыць цуды нават праз стагоддзі».

Адказваючы на пытанне пра геапалітычны вектар развіцця Беларусі, Герасіменя абрала Еўропу. «Мы адтуль ментальна. Расія няхай цягнецца за намі, ёй не пашкодзяць агульнапрынятыя каштоўнасці цывілізаванага свету», — перакананая чэмпіёнка.

Каментары87

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»42

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя14

ЗША маюць намер зламіць спажыўцоў расійскай нафты ў выпадку правалу ўрэгулявання вайны ва Украіне3

Як беларуска ў 18 гадоў стала прафесійным капітанам яхты і робіць на гэтым бізнес1

У Іспаніі беларусаў вызвалілі з працоўнага рабства2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць