Мова5252

Каляды ці Ражджаство — як павіншаваць па-беларуску?

З Ражджаством, з Раством, з Ражством, са Святам Божага нараджэння, з Калядамі — якія толькі варыянты віншавання не сустрэнеш зараз на паштоўках, у газетах, часопісах, пачуеш па радыё і тэлебачанні. Дык як жа правільна павіншаваць па-беларуску?

Мяркуючы па колькасці віншавальнай прадукцыі, менавіта слова «ражджаство» падаецца найбольш прывабным нашым рупліўцам на ніве друкарскай справы. Яго ўсё часцей можна ўбачыць на святочных паштоўках і марках.

Праўда, такое «беларускае» віншаванне нават у людзей, далёкіх ад лінгвістыкі, выклікае непаразуменне і шмат пытанняў. Здаецца, столькі гадоў у школе нас вучылі, што рускае «рождение» па-беларуску гучыць як «нараджэнне», а ніяк не «ражджэнне» і раптам такое двухмоўе ў дзеянні!

Спрэчкі вакол «Ражджаства» вядуцца даўно. У свой час Таварыства беларускай мовы стала на абарону чысціні мовы і пачало ліставанне з Міністэрствам сувязі і інфарматыкі, даказваючы, што такое «беларускае» віншаванне не мае нічога агульнага з сапраўднай назвай свята.

Апанентам выступіла Руская праваслаўная царква. Прадстаўнікі духавенства даводзілі, што «Ражджаство» — гэта самы аптымальны варыянт назвы свята.

Маўляў, беларусамі гэтае слова ўжываецца ўжо больш за тысячу гадоў, бо з самага пачатку для набажэнстваў выкарыстоўвалася царкоўнаславянская мова. І ніколі нашы продкі іншага слова, акрамя як «Рождество» ў храме не чулі.
Нібыта яго беларускі варыянт ужываўся і па-за царкоўнымі сценамі. У адрозненне ад слова «Каляды», якое ўвогуле мае лацінскае паходжанне і яўна «аддае паганскім духам».

Тым не менш нават у русіфікаваны савецкі час лінгвісты да такога «беларускага» варыянту назвы свята дадумацца не маглі. У выдадзеным у Маскве ў 1953 годзе «Русско-белорусском словаре» слова «рождество» перакладааецца не інакш як «каляды».

Расійска-беларускі слоўнік С.Некрашэвіча і М.Байкова 1928 года прапануе два варыянты — Каляды, Раство.

— Слова «ражджаство» не мае ніякага дачынення да беларускай мовы і выкарыстоўваецца хіба ад недасведчанасці або заангажаванасці, — адзначыў у інтэрв’ю «Салідарнасці» загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Дзмітрый Дзятко. —

Гэта тыповы царкоўнаславянізм, які не мае права на існаванне ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, паколькі парушае і фанетычныя, і лексічныя яе нормы.

Паводле даследчыка, для абазначэння часавага прамежку зімовых святаў да Вадохрышча найлепшым чынам падыходзіць слова «каляды», пашыранае практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

— Само свята Божага нараджэння жыхары многіх рэгіёнаў Віцебшыны, Магілёўшчыны, Гомельшчыны, часткі Брэстчыны і Міншчыны называюць «Ражаством». Каб пераканацца ў гэтым, варта зазірнуць у «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак». Сучасныя альтэрнатыўныя слоўнікі Ф.Піскунова, М.Прыгодзіча, У.Завальнюка, В.Раманцэвіч і інш. фіксуюць таксама слова «раство», якое ў апошнія дзесяцігоддзі набывае папулярнасць у беларускамоўнага насельніцтва.

Як бы там ні было, але відавочна, што і без «ражджаства» беларусам хопіць слоў, каб павіншваць сваіх родных і блізкіх. Галоўнае, каб гэта было ад душы.

Са святам!

Каментары52

Цяпер чытаюць

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Лукашэнка пракульгаў па чырвонай дарожцы на плошчы Цяньаньмэнь. Коля выконваў ролю ахоўніка18

У верасні Карпушонак планавала трапіць на сесію ПАРЕ, але апошні месяц яе паводзіны змяніліся — Ворыхава3

Кітай упершыню паказаў ракету, здольную ўдарыць па любым месцы зямнога шара12

Кім Чэн Ын запрасіў Лукашэнку ў КНДР. У Беларусь можа прыехаць Роберт Фіца3

Мерц: У Пуціна няма падстаў для спынення вайны ці заключэння мірнай дамовы з Украінай9

У Пекіне прайшоў маштабны вайсковы парад. Лідар КНР заявіў, што Кітай не спыніць6

Амерыканскі горад запаскуджваюць гусі. Улады выдаткуюць амаль 400 000 даляраў, каб адпудзіць птушак

Карпушонак апублікавала тэкст сваёй заявы на Латушку ў іспанскую пракуратуру25

«Гэта месца, дзе трупы абмываюць?» Тыктокераў уразіў выгляд лагойскай грамадскай лазні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць