Арменія ў аднабаковым парадку адмяняе з 10 студзеня 2013 г. візавы рэжым з Еўрасаюзам.
Цяпер грамадзянам краін — членаў ЕС будзе дазволена заставацца ў Арменіі без віз тэрмінам да 90 дзён у годзе.Новаўвядзенне датычыцца і грамадзян такіх еўрапейскіх краін, як Швейцарыя, якія не з’яўляюцца членамі ЕС, але з’яўляюцца часткай Шэнгенскай зоны.
У аднабаковым парадку візы для еўрапейцаў адменены таксама ва Украіне, Грузіі і Малдове.
Каментары