Свет1515

Хто і якія датацыі атрымлівае ад Еўрасаюза?

На гэтай схеме можна бачыць, хто ў бюджэт Еўрасаюза больш плаціць (аранжавым), а хто — атрымлівае (салатавым).

Сума датацый па розных лініях пазначаная на белым фоне, сума выплат у бюджэт — на чорным.

Сістэма субсідый прадуманая так, каб выраўнаць узровень развіцця краін Еўрасаюза. Паводле разлікаў, такое выраўноўванне прывядзе з часам да ўзмацнення ЕС як цэлага, а таксама забяспечыць нацыянальную бяспеку ЕС як у сферы харчовай самадастатковасці, так і ў інфраструктуры і энэргетычнай палітыцы.

Найбольшы донар ЕС — Нямеччына.

Краіны ж Цэнтральнай і Усходняй Еўропы атрымліваюць немалую дапамогу. Апошнія сем гадоў Польшча штогод атрымлівала ад ЕС каля 11 мільярдаў еўра (=14 мільярдаў даляраў). Літва — каля 1,3 мільярда еўра (= 1,7 млрд даляраў). Для параўнання: Беларусь у тры разы большая, чым Літва.

Сума датацый разлічваецца ў залежнасці ад памеру ВУП краіны, патрэбаў таго ці іншага сектараў, а таксама ўмоваў, якія краіна выгандлявала ў часе складаных унутрыеўрапейскіх перамоваў. Літва на грошы Еўрасаюза пераабсталявала школы і ўніверсітэты, разбудавала аэрапорты, інвеставала ў турыстычныя аб’екты і аўтатрасы. Вялізныя сумы атрымліваюць з еўрабюджэту сяляне. Крайне важнымі былі праекты падлучэння энэргасетак да еўрасаюзаўскіх, што дае падушку бяспекі на выпадак энэргетычнага шантажу.

Акурат сёння ў Брусэлі распачаўся чарговы саміт Еўрасаюза, на якім будзе прынятае рашэнне аб бюджэце на 2014–2020 гады. Брытанія, Нідэрланды, Швецыя і Фінляндыя хацелі б змяншэння аб'ёму еўрасаюзаўскіх вытрат. Францыя і бяднейшыя краіны, наадварот, пярэчаць абразанню фондаў. Францыя атрымлівае шмат на падтрымку сваёй вялікай сельскай гаспадаркі. А бяднейшыя краіны разлічваюць на грошы з ЕС на розныя патрэбы.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ7

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук выклікаў чалавеку на вуліцы хуткую, але потым сам стаў фігурантам крымінальнай справы

Загадка сініх сабак у Чарнобылі разгаданая. Гэта не радыяцыя, жывёлінаў адмыслова фарбуюць

Дзевяці жыхарам Ваўкавыска прызначылі калонію і буйныя штрафы паводле справы дваровых чатаў9

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі83

Канапацкая заклікала пакараць Ярмошыну за фальсіфікацыю выбараў 2020 года24

У Гомельскай вобласці ціха закрылі бальніцу, назваўшы гэта рэарганізацыяй3

«Уначы сусед з нажом выбівае дзверы ў ванны пакой — звычайная сварка з жонкай». Айцішнік з EPAM пажыў у Азіі4

У Беларусі возьмуцца за банкаўскія камісіі. Абяцаюць, што некаторыя з іх знікнуць

Яго банан прадалі за $6,2 мільёна. Цяпер мастак выставіў на аўкцыён залаты ўнітаз7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ7

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць