Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1010

Замах на ідэалягему

Здаецца, чаго баяцца? Ніякай рэвалюцыйнай сытуацыяй ня пахне, ніхто не зьбіраўся ладзіць 27 ліпеня рымэйк Плошчы-2006.

Усё выглядала прадказальна. Угодкі Дэклярацыі аб сувэрэнітэце ўлада адзначыла "лёгкім хапуном".

Здаецца, ну чаго ўжо так баяцца? Ніякай рэвалюцыйнай сытуацыяй ня пахне, ніхто не зьбіраўся ладзіць нешта кшталту Плошчы-2006. Звыш таго, лёзунг "За незалежную Беларусь!", як ні парадаксальна, стаў неўпрыкмет казённым атрыбутам.

Калі ўжо зірнуць вачыма неангажаванага гісторыка, дык і прыманьне Дэклярацыі 1990 году было хутчэй актам наўздагон. Кансэрватыўны Вярхоўны Савет "перабудовачнай Вандэі" зрабіў гэта, здаецца, перадапошнім у СССР. А радок пра неабходнасьць найхутчэйшай распрацоўкі дамовы пра "абноўлены Саюз" і ўвогуле змусіў Апазыцыю БНФ да дэмаршу. Яна пакінула Авальную залю і за дакумэнт не галасавала. Яе прадстаўнікі кажуць, што менавіта гэты манэўр зьбіў з панталыку кансэрватыўную бальшыню, і тая борзьдзенька прагаласавала "на злосьць БНФ". Факт тое, што пастанову пра абвяшчэньне 27 ліпеня Днём незалежнасьці падпісваў ня хто іншы, як пастаўлены камуністамі сьпікер Мікалай Дземянцей.

Са слоў палітоляга Валера Карбалевіча, дата 27 ліпеня — трохі "непрыкаяная". Так, гэта гістарычная вяха, але ўважаць яе за "сапраўдны" Дзень незалежнасьці ня надта ляжыць душа і ў ладнай часткі апазыцыі.

Што ж да прэвэнтыўных арыштаў і сёньняшняй зачысткі, дык тут, на думку Карбалевіча, працуе даўно запушчаная машына. І канкрэтныя рашэньні найхутчэй што прымаюцца на ўзроўні сілавікоў, ня звыклых разважаць над нюансамі.

Сапраўды, ёсьць прынцыповая ўстаноўка — купаваць праявы вулічнай актыўнасьці "шалудзівых людзей". І гэтую ўстаноўку на самым версе ніхто не адмяняў. Бо іншае азначала б прызнаць апазыцыю за нейкую вартую павагі сілу.

Палітоляг Уладзімер Роўда, у сваю чаргу, сказаў мне: "Афіцыйная ідэалёгія грунтуецца на тым пастуляце, што беларуская незалежнасьць ёсьць заслугай цяперашняга афіцыйнага кіраўніка. Таму ўлада хоча "прыватызаваць" адпаведныя лёзунгі".

Роўда зьвяртае ўвагу на алягізм афіцыйнай ідэалёгіі. З аднаго боку, "развал" Саюзу трактуецца як трагедыя. Зь іншага боку, хіба іначай паўстала бы незалежная Беларусь?

Так ці іначай, нават сьціплая актыўнасьць апанэнтаў улады ў зьвязку з незалежніцкімі датамі разглядаецца як замах на ідэалягему, што палягае ў атаясамленьні нашай дзяржаўнасьці з асобай першага прэзыдэнта.

P.S. Што да маштабаў і наступстваў "лёгкага хапуну", дык "яшчэ ня вечар". Пабачым, што чакае затрыманых сёньня — Лябедзьку, Івашкевіча ды іншых. І колькі ўвогуле акажацца затрыманых. Ва ўсякім разе, хто сам трапляе пад раздачу, "лёгкім" той хапун не палічыць.

P.P.S. Івашкевіча адпусьцілі. Нібыта ёсьць распараджэньне "сёньня не садзіць".

Каментары10

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць