Грамадства11

Каля Чырвонага касцёла моляцца «за тых, хто нас уратаваў»

Грамадcкія актывісты прапанавалі адзначаць 23 лютага Дзень тых, хто нас уратаваў. Яны запрасілі, а 20-й гадзіне прыйсці на малітву да помніка арханёлу Міхалу ля Чырвонага касцёла ў Мінску.

Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку актывістка Ганна Шапуцька. Яна распавяла, што

сёння ўдзельнікі малітвы за палітвязняў каля Чырвонага касцёла згадаюць таксама Ірыну Казуліну, Галіну Малчанаву, Вольгу Дашкевіч, Крысьціну Шацікаву, Яню Палякову і іншых.

Паводле Ганны Шапуцькі,

з такой ідэяй выступіла журналістка радыё «Свабода» Ганна Соўсь, якая ў сваім блогу прапанавала грамадскасці адзначаць 23 лютага Дзень родных палітвязня — у гонар жонкі Аляксандра Казуліна Ірыны, якая памерла 23 лютага 2008 года.

«Мы абавязкова ўспомнім пра нашых мужных жанчын, якія насамрэч уратавалі шмат каго з нас і. самае галоўнае, яны ўратавалі сваіх родных і ратуюць дагэтуль. Гэты дзень зрабіць днём тых, хто ратуе, Днём тых людзей, якія шмат чаго зрабілі дзеля вызвалення палітвязняў. Тая ж Крысьціна Шацікава, якая вельмі дапамагла Таццяне Кім у абароне сына Андрэя, калі яшчэ грамадзкасьць не падключылася і ніхто нічога не ведаў. Яна за руку вадзіла і саму спадарыню Тацяну ўратавала. І спадарыня Тацяна ёй вельмі ўдзячная. І Галіна Малчанава сваім прыкладам мяне проста ўразіла, як яна ўжо вельмі хворая, вельмі хворае сэрца было, прыязджала на ўсе мерапрыемствы, якія тычыліся яе сына. І як мужна яна трымалася на судзе і пасьля суда. І канечне, Ірына Казуліна. Мы памятаем гэтага мужнага чалавека. Яна да апошняга змагалася за вызваленне Аляксандра Казуліна. Проста нельга забыць гэта ахвяраванне сваім жыццём, апошнімі хвілінамі дзеля таго, каб яе муж быў на волі. Вольга Дашкевіч, з якой я сустракалася, яна можа не такая вядомая ў нашых колах, але яна рабіла шмат дзеля таго, каб Зміцер быў на волі. Рабіла што магла, каб сітуацыя ў нашай краіне была іншай», — адзначае Ганна Шапуцька.

Спадарыня Ганна спадзяецца, што гэта добрая ідэя прыжывецца, як і малітва каля Чырвонага касцёл. Менавіта пасля Плошчы 2010 года грамадскія актывісты праводзяць тут малітвы за палітвязняў: «Там, каля гэтага помніка, збівалі людзей і праз некалькі дзён людзі пачалі прыходзіць сюды і на прыступках помніка ставіць знічкі, запальваць знічкі свабоды ў гонар зняволеных. І ў памяць пра тыя падзеі, якія адбываліся на Плошчы. І так склалася, што на гэтым месцы пачалася наша малітва. Людзі далучаліся і вырашылі трымаць гэту малітву пакуль палітвязні не будуць вызваленыя. Пакуль трымаем».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?4

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Бульба назваў роспуск «Паспалітага рушэння» «глыбінным перафарматам»

БДУ падвёў вынікі ўступнай кампаніі. Сталі вядомыя самыя папулярныя спецыяльнасці

Расія разглядае прапанову аб «паветраным перамір’і» з Украінай, але без спынення вайны10

Навукоўцы высветлілі, чаму ў Ціхім акіяне вымерлі мільярды марскіх зорак4

Беларус знайшоў манету I стагоддзя. Ці можна на ёй узбагаціцца?2

Трамп заявіў, што, «напэўна», не пойдзе на трэці тэрмін2

«Флагшток» склаў карту начных пралётаў дронаў над Гомельшчынай. Сітуацыя незвычайная6

Памёр былы прэзідэнт Румыніі, які адыграў ключавую ролю пры звяржэнні Чаўшэску

Зяленскі расказаў, як вайна паўплывала на яго здароўе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?4

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць