Грамадства2323

Цясак гуляе па Мінску

Пасля вызвалення з ізалятара часовага ўтрымання расійскі неанацыст Максім Марцінкевіч (Цясак) павінен заставацца на тэрыторыі Беларусі, каб з’яўляцца на працэсуальныя дзеянні.

Марцінкевіч таксама працягнуў актыўна карыстацца сацыяльнымі сеткамі. На наступныя суткі па выхадзе з ІЧУ ён напісаў: «Мінскія шаўкі (антыфашыст — НН) не толькі лохі, але і цярпілы».

Ён лічыць, што антыфашысты «далі повад усім СМІ яго прапіярыць», а таксама вызначыць, «хто мне сябар, а хто — шлак».

«Прыбіраем хутка аватаркі памяці, я ж бяссмертны», — піша Цясак. Справа ў тым, што за суткі да вызвалення на старонцы неанацыста з’явілася інфармацыя пра самагубства. Кажуць, што гэта ўжо не першы падобны выпадак з Марцінкевічам.

Таксама Цясак посціць шмат здымкаў, дадаючы да іх іранічныя каментары. Напрыклад, зняўшыся ў акулярах, піша: «Цяпер я добра бачу». А калі ляжыць у ложку, то падпісвае: «Сакрэтнае фота з віп-камеры для нацыстаў».

Пазнаюцца ў фатаздымках Марцінкевіча і мінскія дэкарацыі. На адной з фотак ён у сталічным гіпермаркеце «Карона» параўноўвае страусінае і курынае яйкі.

Анансуе Цясак і суботні выпуск «Акупай-педафіляй», дзе павінен быць мінскі педафіл. Тым самым пацвердзілася, што ў Мінск неанацыст прыехаў не толькі для аперацыі, але і для «палявання на педафілаў».

«Вось дзіўна, за 10 сутак на ІЧУ не пабачыў там ніводнага рэальнага злачынцы. Адны алкаголікі. Максімум — дробны крадзеж. І ўсё. Але да 50 ягоных гадоў збіраецца 20 гадоў, што адседзеў», — турэмныя назіранні ад Цесака.

Каментары23

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек15

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Журналісты высветлілі імя «Доктара Зло», што катаваў украінскіх палонных у расійскай калоніі6

Лукашэнка расказаў сваё ўяўленне пра ролю прафсаюзаў у краіне6

Польку затрымалі ў Гданьску за абразу беларускі4

Жыхары «Новай Баравой» выступілі супраць цырка-шапіто ў іх раёне. Чым скончылася?6

Прарасійская актывістка Мірсалімава патлумачыла, чаму нельга забараняць чытаць «экстрэмісцкія» выданні7

Злоўленая ў Сеніцы жывёліна аказалася шалёным ваўком. У міліцыі расказалі падрабязнасці6

Як упарадкавалі сквер Амара Хаяма ў Мінску

Жанчына займалася сэксам з будысцкімі манахамі, а пасля шантажавала іх13

Беларускі школьны настаўнік расказаў, колькі зарабляе на ферме ў Нідэрландах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек15

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць