Спорт

З-за снегападу адменены шэраг спартыўных мерапрыемстваў

Цыклон «Хаўер» унёс карэктывы ў тэрміны правядзення чвэрцьфінальных матчаў Кубка Беларусі па футболе.

Сустрэча «Белшына» (Бабруйск) — «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) пройдзе, як і планавалася, 16 сакавіка, але не ў 15.00 і не на штучным полі ФК «Мінск», а ў 20.15 у размешчаным побач футбольным манежы.

Гульня «Мінск» — «Гомель» таксама была перанесена са штучнага поля ў манеж (16 сакавіка ў 13.00), аднак, як паведаміла прэс-служба сталічнага клуба, «у сувязі з надзвычайнымі ўмовамі надвор`я, якія пацягнулі калапс на аўтадарогах, дэлегацыя ФК „Гомель“ дагэтуль не прыбыла ў Мінск». У сувязі з гэтым матч адбудзецца ў манежы 17 сакавіка ў 19.30.

Мінскае «Дынама», якое 16 сакавіка сустрэнецца з салігорскім «Шахцёрам», у пятніцу пасля трэніроўкі ў манежы не змагло дабрацца да базы ў Стайках. У выніку было прынята рашэнне засяліцца ў гасцініцу «Вікторыя», размешчаную непадалёк ад манежа. Адсюль каманда і адправіцца на гульню. Падчас трэніроўкі дынамаўцы саступілі палову поля жодзінскім тарпедаўцам, якія з-за снегападу не змаглі правесці заняткі на вуліцы.

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я Беларуская федэрацыя баскетбола адмяніла ўсе матчы, запланаваныя на 16 і 17 сакавіка.

Як паведаміла прэс-служба БФБ, сустрэча жаночых каманд вышэйшай лігі "Вікторыя" — "Гарызонт" пераносіцца з 16 на 19 сакавіка, мужчынскіх каманд першай лігі БДУ — "Гродна-93 (2)" — з 16—17 на 22—23 сакавіка.

На няпэўны тэрмін перанесены запланаваны ў Гродне фінальны этап жаночага турніру ў першай лізе і матч мужчынскіх каманд вышэйшай лігі "Рубон" (Віцебск) — "Сож" (Гомель). Гэтая сустрэча павінны была адбыцца 15 сакавіка, аднак гамяльчане не змаглі прыехаць з-за непагадзі

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць